Яўгенія Сырбу распавяла на судзе, што ў адной з груп Facebook яна пакінула каментар у дачыненні да гэтых супрацоўніц АМАПу. Бандарчук і Мазуркевіч даведаліся пра каментар не самі, а ад супрацоўніка ГУУБ. Менавіта ён і заўважыў, што ў сацсетцы быў размешчаны артыкул, у якім, у сваю чаргу, і была фатаграфія двух амаповак у форме. І ў адным з каментароў пад гэтым артыкулам супрацоўнік ГУУБ заўважыў «абразу».
Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы. Таксама жанчыне ставілася ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоды руху грамадскага транспарту.
Мілану апазналі па фатаграфіях з Марша, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.
У Алены дома прайшоў ператрус у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Муж Алены - таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка.
Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што 6 верасня 2020 года яна прыняла ўдзел у адным з Маршаў у Менску. Паводле абвінавачання, Святлана Кіндэль рухалася ў складзе калоны "у тым ліку, у счэпцы локцямі", блакавала рух транспартным сродкам.
Аляксандрупрызналі вінаватай ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яна дзейнічала наўмысна і ўзгоднена з групай асоб: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту.
Алу разам з мужам і пляменніцай прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асоб: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту.
Вольга Рахуба, якая працуе рэдактаркай, віну прызнала часткова. Распавяла, што ведала аб "правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і "з прычыны прафесійнага цікавасці" прыехала да месца правядзення Маршу. Фатаграфій на тэлефонах Вольгі і яе брата з жонкай, якія ў далейшым леглі ў аснову абвінавачвання абвінавачаныя не надавалі моцнага увагі. Акрамя гэтага, доказам віны трох абвінавачаных стала перасылка адзін аднаму фота з Маршу і перапіска ў сацсетках з іх абмеркаваннямі.
Вырак суда 26.08.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.