Магіляўчаніна прызналі вінаватым у тым, што, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён пакінуў абразлівы каментар на адрас участковага міліцыянера з Бабруйска ў групе Вольгі Карач у "Аднакласніках" у ліпені мінулага года.
Затрыманы па арт. 342 КК РБ. На думку абвінавачання, неаднаразова з 31 жніўня 2020 года па 31 красавіка 2021 года Хацько размяшчаў у чатах "Вадзіцелі 97", "Ваеннае мястэчка Уручча". паведамленні з прапановамі аб блакіроўцы руху транспарту, арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
13.03.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Жыхар Асіповічаў. Адседзеў восенню 2020 года 13 сутак за мітынгі. Потым быў затрыманы паводле арт. 130 і 366 КК РБ. Асуджаны за каментары ў сацсетках.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Ілля Дубскі.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
У судзе Ленінскага раёна Мінска 6 жніўня да трох месяцаў арышту асудзілі старшыню Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), члена асноўнага складу Каардынацыйнай рады Мікалая Казлова. Яго прызналі вінаватым па ч. 1 арт. 407 Крымінальнага кодэкса за разгалашэнне дадзеных па крымінальнай справе супраць Каардынацыйнай рады, але канкрэтныя эпізоды абвінавачвання невядомыя, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вызвалены 26 сакавіка 2022 года пасля заканчэння тэрміну. У канцы ліпеня 2022 г. быў зноў затрыманы. Паводле абвінавачання, Казлоў, Кавалёва і Аляксеева 23 жніўня 2020 года "публічна выкрыквалі лозунгі, гучна апладзіравалі, знаходзіліся на праезнай частцы, чым блакіравалі і перашкаджалі руху транспарту ў Мінску, у тым ліку гарадскога пасажырскага транспарту "Мінсктранса"".
Працэс над сябрамі АГП пачаўся 1 лістапада 2022 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. 3 лістапада суддзя Наста Кулік прысудзіла палітвязню два з паловай гады пазбаўлення волі.
31 студзеня 2023 г. у Мінгарсудзе была разгледжана апеляцыйная скарга лідэраў АГП. Прысуд застаўся без змен, а скарга - без задавальнення.
У сярэдзіне лютага палітвязень быў этапаваны ў магілёўскую ВК №15. Адразу пасля каранціну Мікалая змясцілі да 26 сакавіка ў карцэр.
На пачатку траўня 2023 г. у палітвязня памерла маці. Мікалая не адпусцілі з калоніі на пахаванне.
У пачатку ліпеня 2023 г. паплечнікі Мікалая распавялі , што палітвязень трапіў у шпіталь з бранхітам.
У сярэдзіне снежня 2023 г. стала вядома, што палітыка ў лістападзе змясцілі ў ПКТ на 2 месяцы.
22.07.2024 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Першы прысуд 3 месяца арышту.
Другі прысуд 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Таццяна — сацыялагіня, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Упершыню была затрымана ў жніўні 2021 года пасля ператрусу і змешчана пад арышт на 10 сутак, аднак пасля вызвалення засталася ў статусе падазронай у межах крымінальнай справы.
Паўторна затрымана 23 сакавіка 2022 года — у дзень, калі прыйшла ў Следчы камітэт за адказам на хадайніцтва аб выездзе на лячэнне.
У чэрвені 2022 года Таццяну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у ВУАТ.
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэта. Быў затрыманы чацвёртага жніўня 2021 года пасля ператрусу ў доме ў межах крымінальнай справы.
13 лютага ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання і пераводзе яго на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома , што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Уладзімір Мацкевіч.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
06.08.2021 асуджаная ў г. Ліда. Яна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску. Раней працавала ў Лідскім Раённым выканаўчым камітэце старшым інспектарам у аддзеле дакументацыйнага забеспячэння. Двое дзяцей.
04.01.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1,5 гады пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Да зняволення ён працаваў токарам, захапляецца металаапрацоўкай і канструяваннем, валодае матэматычным складам розуму.
Улетку 2023 года яго рэжым утрымання быў больш жорсткім — Сяргея перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміну.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Бацькі непаўнагадовых
22 снежня 2021 года быў паўторна затрыманы. Паўлу прад'яўлена абвінавачанне па 3 артыкулах КК РБ: 367, 130 і 342. Усё за пасаду ў ФБ. Следства скончана, справа будзе перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.
Раней быў таксама затрыманы за пасаду ў сацсетцы ФБ. Раней з'яўляўся актывістам маладзёжнага крыла "Зубр", актывістам "Еўрапейскай Беларусі", маладзёжнага крыла "Zmena". У 2010 годзе быў асуджаны на 4 гады, вызвалены ў 2011. Пастаянна падвяргаўся адміністрацыйным арыштам.
У снежні 2023 года павел быў пераведзены на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Вінаградаў.
Аляксея абвінавацілі ў тым, што 15 траўня 2021 года, знаходзячыся на балконе сваёй кватэры і будучы ў нецвярозым стане, ён крычаў: "Жыве Беларусь!" і "Лукашэнка — певень!". Па сцвярджэнні абвінавачання, ён рабіў гэта наўмысна гучна, каб яго крыкі чулі іншыя людзі. Тым самым, як заяўлена, ён абразіў Лукашэнку.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У лютым 2023 года над Аляксеем адбыўся суд за "невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду". Гэта першы вядомы праваабаронцам выпадак, калі былога палітвязня судзілі па дадзеным артыкуле.
Наталля была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Наталля паспела пакінуць краіну да таго, як прыгавор уступіў у сілу.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Наталлі адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
Канстанцін быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Андрэй быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
