Была затрымана 3 лістапада 2021 года ў рамках крымінальнай справы па двух артыкулах: 368 КК (Абраза прэзідэнта) і 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Жанчыну змясцілі ў СІЗА.
4 ліпеня Наталля выйшла на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, нават не дачакаўшыся разгляду апеляцыйнай скаргі.
Быў затрыманы ў пачатку чэрвеня 2021 года пры расклейванні ўлётак з выявай Аляксандра Лукашэнкі. Сяргея пакінулі пад вартай і прад'явілі абвінавачанне па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынеслі прысуд.
31.07.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2, 5 гады пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Жыхарка Бярозы. З матэрыялаў следства вядома, што 17 лістапада 2020 году Валянціна Мядзведзь размясціла пры дапамозе мабільнага тэлефону ў телеграм-канале "Бяроза-97" паведамленне, у якім пазначыла, што "Лішко сапраўды гнілы і слізкі тып...", параўнала яго з паліцаем і дадала яшчэ некалькі абразлівых словаў. Акром тэрміну, суд прысудзіў выплаціць "пацяпреламу" 1500 рублёў кампенсацыі за маральныя пакуты.
У 2020 годзе на кіёск, які належыць філіялу "Віцебск-тытунь" СЗАО "Энерго-оіл", дзяўчына нанесла надпіс фарбай чырвонага колеру, звязаную з падзеямі прэзідэнцкай кампаніі.
Віталя судзілі за каментар, пакінуты 16.08.2020 пад відэа з Караевым (тады міністр МУС), са словамі "ты злачынец", і які змяшчае "выказванне, выяўленае ў ненарматыўнай форме маўленчага выразу" . Акрамя таго, Віталя судзілі яшчэ і па ч.1 ст.368 (Абраза Прэзідэнта). 9 жніўня 2020 г. Віталь у Інтэрнэце пакінуў каментар пра ўжо "папярэднія вынікі галасавання", згодна з якімі Аляксандр Лукашэнка з вялікім адрывам апярэджваў сапернікаў. Выказаў сваю ацэнку такім вынікам, зноў жа, з выкарыстаннем "ненарматыўных форм маўленчага выразы" . Адбывае пакаранне з 11 снежня 2021 года.
Вызвалены ў дэкабе 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
медсястра-анастэзіст Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, маці траіх дзяцей. Жанчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў "счэпцы" падчас "Маршу адзінства" 6 верасня 2020.
Абвінавачваецца ў тым, што размясціў на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram у агульным доступе відэазапіс абразлівага зместу з негатыўнай ацэнкай інспектара ДПС Івана Зарэцкага ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў.
07.08.2022 вызвалены па сканчэнні тэрміну пакарання.
60 гадоў, пенсіянер, былы пілот-інструктар "Боінга". Ён звольніўся з працы, таму што пасля першага допыту ў яго пагоршыўся стан здароўя і ён не прайшоў медкамісію. Дагэтуль на працы не было аніводнага інцыдэнту. Аляксея прызналі вінаватым у тым, што з кастрычніка 2020 году па сакавік 2021 году на розных тэлеграм-каналах ён пакідаў каментары, каб публічна зневажыць і абразіць прадстаўнікоў улады. У каментарах для негатыўнай ацэнкі супрацоўнікаў ён выкарыстоўваў ненарматыўную лексіку. Цалкам прызнаў віну. Пакрыццё маральнага пашкоджання па суду склала амаль 15 тысяч рублёў.
Была затрымана ў канцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (тэлеграм-чата) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскае.
Вясной 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за каментар у сацсетцы "Аднакласнікі", які ён пакінуў 25 мая 2020 году ў дачыненні да супрацоўніка ДАІ, які наступіў затрыманаму чалавеку каленам на галаву. Суд прысудзіў 1500 руб. кампенсацыі маральнай шкоды супрацоўніку ДАІ.
Згодна з матэрыяламі новага абвінавачвання, "маючы намер на абразу камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзенісенка, з мэтай зневажэння яго гонару і годнасці, 17 лютага 2021 году ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" Стасевіч размясціў для публічнага агляду каментар з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выразу, які змяшчае негатыўную і абразлівую па форме ацэнку асобы Дзенісенка"
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.