Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Вырак суда 06.04.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жыхар Бярозы. Згодна з абвінавачаннем, 18.07.2021 у сваім інстаграм-акаўнце Говарка размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянтаў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. У дадзеным відэа былі іх фатаграфіі. Дзеянні Говаркі кваліфікавалі як злачынства па арт.369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады), т.я. вусныя каментарызмяшчалі зневажальную і негатыўную адзнаку асоб пацярпелых".
Суд пастанавіў задаволіць іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды па 1500 бел.рублёў кожнаму міліцыянту. Вызвалены ў канцы сакавіка 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паўторна затрыманы ў Мазыры 22 лістапада 2021 г. У ліпені 2021 Уладзіміра затрымлівалі за ўдзел у пратэстах на 10 сутак, потым быў адпушчаны да правядзення судовых экспертыз.
12.04.2021 г. Яўген у прысутнасці свайго знаёмага дэманстратыўна разарваў і спаліў дзярж.сцяг РБ. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў сетку . Доступ да файла аказаўся вольным, таму перфоманс маглі глядзець і распаўсюджваць карыстальнікі інтэрнэту.
22.11.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
грамадзянін Беларусі, але нарадзіўся ў расейскім Магнітагорску. Мае траіх дзяцей. Па версіі абвінавачання, 8 красавіка 2021 года Юркоў у нецвярозым стане ненарматыўна выказаўся ў бок Лукашэнкі ў Маладзечанскім РАУС. Пад вартай з 8 лістапада 2021 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 25 красавіка 2023 г. поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.