Андрэй быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены зімой 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Раман быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Рыгор быў асуджаны ў кастрычніку 2021 года па абвінавачанні ў пагрозе прымянення насілля ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па версіі абвінавачання, 11 жніўня 2020 года ён знаходзіўся на скрыжаванні вуліц Ціміразева і Сапёраў у Мінску, маючы намер перашкодзіць законнай дзейнасці міліцыянераў і з помсты за іх службовыя дзеянні, кінуўшы ў іх бок неўстаноўленыя прадметы, у тым ліку курыныя яйкі.
Павел быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідаў часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны.
У лютым 2022 года рашэннем суда Паўлу замянілі рэжым адбывання пакарання на больш строгі — пазбаўленне волі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арсеній быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, дзейнічаючы ў групе з іншымі асобамі, кідаў часткі тратуарнай пліткі і іншыя прадметы ў міліцэйскія машыны падчас жнівеньскіх пратэстаў, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Лідзе.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Генадзь, журналіст «Камсамольскай праўды», быў затрыманы восенню 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля гібелі ў Менску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Падставай стаў артыкул у выданні пра Андрэя Зельцэра.
У сакавіку 2023 года Генадзя прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці» і «абразу Лукашэнкі». Па версіі абвінавачання, Генадзь, «дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў». Таксама ён «вырабіў і размясціў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя» выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандра прызналі вінаватым восенню 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом пра супрацоўніка УУС Ігара Вольніча.
У траўні 2024 года ў дачыненні да Аляксандра адбылося чарговае судовае пасяджэнне па артыкуле «хуліганства», вынік якога невядомы.
Ганна была асуджана ўвосень 2021 года за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй пра старэйшага памочніка пракурора Валерыі Таратынка, якая падтрымлівала абвінавачанне ў шматлікіх палітычна матываваных справах.
Акрамя таго, Таратынка запатрабавала кампенсацыю маральнай шкоды, якая, на яе думку, выявілася ў пачуцці трывогі, крыўды і знявагі.
Першапачаткова Суднік прад'явілі абвінавачанне па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за выказванні ў адрас Алега Гайдукевіча. Аднак паколькі "злачынства" было здзейснена падчас тэлефоннага званка на нумар 102, яго прызналі непублічным, і абвінавачанне знялі.
У той жа час аналагічны аргумент не быў ужыты да артыкула "абраза Лукашэнкі". Суд палічыў, што супрацоўнік міліцыі, пачуўшы абразлівыя выказванні, перадаў іх іншым асобам, што надало ім публічны характар. У выніку Суднік прызналі вінаватай у тым, што 6 студзеня 2021 года яна двойчы патэлефанавала ў міліцыю і абразіла Лукашэнку.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Надзея была прызнана вінаватай у верасні 2021 года ў абразе службовай асобы — супрацоўніка міліцыі — у сацыяльных сетках. На судовае паседжанне ён не з'явіўся.
Апроч абмежавання волі суд задаволіў матэрыяльны пазоў «пацярпелага» і пастанавіў выплаціць яму маральную кампенсацыю.
Зміцер быў асуджаны за каментар, пакінуты ў тэлеграм-канале «Лухта» пад публікацыяй аб дэананімізацыі оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі АУС Івацэвіцкага райвыканкама Руслана Куцко. Паводле абвінавачання, такім чынам ён нібыта меў намер публічна прынізіць гонар і годнасць прадстаўніка ўлады.
Тэрмін адбывання пакарання завяршыўся 27 кастрычніка 2023 года.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сцяпан быў затрыманы па справе аб пратэстах у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года і асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках". Яго абвінавацілі ў спробах ударыць міліцыянтаў, а таксама ва ўдары па шчыце, які зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
На судзе Сцяпан растлумачыў, што спрабаваў прайсці міма, але яго штурхнулі шчытом, ён упаў, рассек калена. Паводле яго слоў, жэст, які на відэа выглядаў як кідок, насамрэч быў спробай паправіць рукаў.
Ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ілля — гомельскі валанцёр і вядомы ў горадзе арганізатар рок-канцэртаў — быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 8 ліпеня 2021 года. Яго арыштавалі як сведку па справе аб «акце тэрарызму», аднак 16 ліпеня адпусцілі.
Паўторна Іллю затрымалі 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першапачаткова яго абвінавачвалі па артыкуле «распальванне варожасці», аднак падчас следства абвінавачанне было перакваліфікавана на «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».
Ілля наведваў суды палітвязняў, дапамагаў з перадачамі і пісаў лісты падтрымкі. Яго ініцыятыва «Пішыце лісты» ўвайшла ў лік прэтэндэнтаў на Нацыянальную прэмію за дасягненні ў сферы правоў чалавека ў намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года — 2021». Нават знаходзячыся за кратамі, ён працягваў падтрымліваць беларусаў лістамі салідарнасці.
У кастрычніку 2022 года Ілля быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі і выплаты буйнога штрафу. Яго вызвалілі ў залі суда, паколькі тэрмін утрымання пад вартай перавысіў прызначанае пакаранне.
Пасля вызвалення палітычны пераслед працягнуўся: Іллю неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, праводзілі ператрусы. У выніку ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У лістападзе 2023 года стала вядома аб узбуджэнні ў дачыненні да яго новай крымінальнай справы, а яго старонка ў Facebook была прызнана «экстрэмісцкай».
Упершыню Юрый быў затрыманы 11 жніўня 2020 года ў Гомелі і падвергся жорсткаму збіццю ў Навабеліцкім РАУС. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і прыгаварылі да 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
У ліпені 2021 года Юрыя зноў затрымалі — ужо ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «абраза Лукашэнкі». Паводле версіі абвінавачання, ён быў падпісаны на тэлеграм-каналы, дзе публікаваліся асабістыя дадзеныя супрацоўнікаў сілавых структур, і са снежня 2020 года па красавік 2021 года размяшчаў «каментары абразлівага характару, выказаныя ў непрыстойнай форме».
У лістападзе 2021 года Юрыя прызналі вінаватым у абразе 23 чалавек — чыноўнікаў, суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі, пракурораў і Лукашэнкі — і прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.
На судовых паседжаннях Юрый не прысутнічаў. Па словах сваякоў, ён знаходзіўся ў дэпрэсіўным стане, у яго назіраліся панічныя атакі і псіхасаматычныя засмучэнні. Таксама вядома, што за час зняволення ён схуднеў больш як на 35 кілаграмаў. Яго законным прадстаўніком выступаў бацька.
Мікалай быў затрыманы ў верасні 2021 года за графіці на закінутай будоўлі і ў снежні таго ж года прызнаны вінаватым па артыкуле "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці".
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
