Асуджаны за абразу старшага ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Пружанскага райвыканкама маёра Сяргея Каляды, а таксама яго калегі — лейтэнанта"Дзмітрыя Таразевіча, 15 ліпеня 2020 года ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пад публікацыяй з выявамі ўказаных супрацоўнікаў міліцыі ў форменным абмундзіраванні і подпісам “Гэта мы ўжылі задушлівы прыём супраць мірных грамадзян у Пружанах” размясціў абразлівы каментар.
Выхавацелька дзіцячага сада. Асуджаная за каментар з сеткі "Аднакласнікі" 30 мая 2020 года ў дачыненні да міліцыянта, які апынуўся на зямлі падчас пікету, дзе затрымалі Сяргея Ціханоўскага.
Паводле абвінавачання, Ягор Багдзевіч з дапамогай спецыяльнага дадатку падрыхтаваў 10 ролікаў з урыўкамі з фільмаў і музычных кліпаў працягласцю да 10 секунд, у якіх твар кінагероя або спявачкі мяняў на твар Лукашэнку.
У канцы жніўня і ў пачатку верасня 2020 года абвінавачаны размясціў ролікі ў гарадской групе ў тэлеграме.
Спачатку Ягор быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Затым прысуд быў зменены на 2 гады.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.