З матэрыялаў следства, агучаных на судзе вядома, што ноччу 28 кастрычніка 2020 года на даху гімназіі №4 у Смаргоні Грыневіч зняў вывешаны там дзяржаўны сцяг, акуратна склаў, паклаў у кішэню, а замест яго павесіў "бела-чырвона-белае палатно".
Паводле абвінавачання, Яўген Гоманаў у 10:26 па месцы жыхарства 19 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй з фотавыяўленнем намесніка камандзіра АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Сяргея Жучкова ў форменным абмундзіраванні пакінуў каментар наступнага зместу: «Г*ўно, а не людзі».
Вырак суда 30.11.2021:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Кацярыну Гамолку прызналі вінаватай у тым, што яна апублікавала каментар з ненарматыўнай лексікай на адрас суддзі. Жанчына – маці дваіх маленькіх дзяцей.
трактарыст Клецкага камбікормавага завода. Дзмітрыя Гаўрыса абвінавацілі ў нанясенні 21 чэрвеня мінулага года абразлівага слова (п***р) пад публікацыяй у "Аднакласніках"; Вольгі Карач пра Ігара Вальніча, які прымяніў падчас разгону ланцугі салідарнасці болевы задушлівы прыём да затрыманага ўдзельніка, прыціснуўшы каленам шыю.
Асуджаная за абразу Лукашэнкі (размяшчэнне ў закрытым чаце карцінкі з выявай дыктатара ў нацысцкай форме).
Арыштаваная ў залі суда 28 студзеня 2022 года.
06.01.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
22.04.2022
Приблизительно с 11.04 переведена в тюрьму 4 Могилёва. С этого времени нет писем. 26.04.2022 состоится суд в Могилёвском областном суде, тк прокуратура подавала протест.
Пацярпелым па справе праходзіў супрацоўнік ДАІ Ігар Вольніч, на паседжанне ён не з'явіўся з-за занятасці па службе. Паводле абвінавачвання, Аляксандр Вераніч 23 чэрвеня 2020 года ў “Аднакласніках” пад публікацыяй на старонцы Вольгі Карач пакінуў каментар: "Чорт калгасны за зорачку маці родную прыціснуў бы". У публікацыі была змешчана фатаграфія, на якой інспектар ДПС Ганцавіцкага РАУС Ігар Вольніч каленам прыціскаў да асфальта галаву пажылога чалавека.
Вольгу абвінавацілі ў абразе начальніка Маладзечанскага РАУС Вадзіма Прыгары ў "Аднакласніках"; пад пастом Вольгі Карач. Да абразы прыраўнялі «пальцы ўніз», а таксама абразу, якую Вольга выдаліла і на судзе не агучылі.
Ганну прызналі вінаватай у тым, што ў асабістым акаўнце ў твітары яна перарабіла адзін куплет гімна, пачаўшы з фразы "Мы экстрэмісты - мірныя людзі..." Паводле абвінавачання, яна здзейсніла здзек над дзяржсімвалам — гімнам.
Па матэрыялах следства, Барздова ў кастрычніку 2020 года ў адным з тэлеграм-каналаў эмацыйна выказалася пад запісам аб двух знаёмых міліцыянтах. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе распачалі крымінальную справу.
Згодна з матэрыяламі справы, у верасні 2020 года на старонцы сваёй знаёмай ва Вконтакте, пакінула каментар на адрас ахоўніка шклоўскай папраўчай калоніі. У адной з пастоў Наталля апублікавала фота супрацоўнікаў міліцыі ў балаклавах, у адной з якіх Марына Баброўская даведалася пра свайго суседа, які, як сцвярджала Марына, удзельнічаў у разгонах акцый пратэсту пасля выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года. абедзве дзяўчыны з'яўляюцца валанцёрамі Таварыства дапамогі бяздомным жывёлам .
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.