- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Арцём быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У лістападзе 2021 года яго прызналі вінаватым у тым, што падчас акцыі пратэсту ў Менску, якая прайшла 6 верасня 2020 года, ён стаяў у счэпцы на вул. Леніна, выходзіў на праезную частку на пр. Незалежнасці, а таксама шэрагу іншых вуліц.
Нейкі час Арцём знаходзіўся на прымусовым лячэнні з-за псіхічнага стану.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вольга, лабарантка хімічнага аналізу "Гродна Азот", была прызнана вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх", за ўдзел у счэпцы грамадзян на "Маршы адзінства", які прайшоў у Гродне 6 верасня 2020 года.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Жыхар Мінска, які працуе менеджэрам па продажы аўтазапчастак, затрыманы 21.10.2021. У Андрэя двое дзяцей. Асуджаны за паведамленні ў чатах "Лябяжы 97" і "Цэнтральны 97".
Вызвалены ў пачатку мая 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Фёдара прызналі вінаватым у рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за тое, што ён знаходзіўся ў счэпцы падчас паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Менску.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
30 кастрычніка Ірыну затрымалі ў менскім аэрапорце, калі яна з мужам вярталіся з адпачынку. Іх абодвух 1 лістапада суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч прыгаварыў да 15 сутак арышту нібыта за захоўванне ў Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". 15 лістапада другі раз запар журналістка Ірына Славнікава была пакараная чарговымі 15 суткамі арышту. 26 лістапада стала вядома, што Ірына Славнікава стала падазронай па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . У ліку вызваленых Ірына Слаўнікава .
Уладзіслаў быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а ў красавіку 2022 года прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У снежні 2024 года адбылося судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання, як і сам факт прысутнасці на ім Уладзіслава, невядомы.
Сяргей быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», за ўдзел у акцыі пратэсту — «Маршу адзінства», які прайшоў 6 верасня 2020 года ў Гродне.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Віталь быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле «паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паводле абвінавачання, Мікалай у ліпені 2021 года ў сваім Instagram-акаўнце размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянераў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. У дадзеным відэа былі размешчаны іх фатаграфіі. Яго дзеянні кваліфікавалі як злачынства па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", бо вусныя каментары змяшчалі "непрыстойную, зневажальную і негатыўную ацэнку асоб пацярпелых".
У лістападзе 2021 года суд пастанавіў прыгаварыць Мікалая да арышту, а таксама задаволіць іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды кожнаму міліцыянеру.
Вызвалены ў канцы сакавіка 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Данііл быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Салігорску, і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты кампенсацыі «пацярпелым» супрацоўнікам міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Кірыл быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Салігорску, і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты кампенсацыі «пацярпелым» супрацоўнікам міліцыі.
Вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ігнат быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Салігорску, і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты кампенсацыі «пацярпелым» супрацоўнікам міліцыі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Павел быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «супраціў супрацоўніку міліцыі ці іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
У снежні 2021 года ён быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў 2020 годзе ў Салігорску, і прыгавораны да пазбаўлення волі і выплаты кампенсацыі «пацярпелым» супрацоўнікам міліцыі.
Вызвалены ў лістападзе 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ірыну затрымалі ў лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзялі пад варту ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая прайшла 20 верасня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Кацярына была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне.
