Уладзіслаў, баец ММА, быў затрыманы ў сакавіку 2022 года па абвінавачанні ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў жніўні таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску.
Вырак суда 02.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Адзін з лепшых аўтараў рускамоўнай вікіпедыі. Затрыманы ГУБАЗіК пасля публікацыі ў ананімным расійскім тэлеграм-канале "Мракаборац". Яго аўтары абвінавачвалі Бернштэйна ў распаўсюджванні фэйкаў — ён быў адным з рэдактараў артыкула аб уварванні ва Украіну. Быў асуджаны на 15 сутак, але пасля адміністратыўнага арышту не выйшаў на волю.
Вырак суда:
3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Асуджаны за адміністраванне канала "Петрыкаў 97%".
У канале абмяркоўваліся пытанні выбараў, месца і час правядзення мірных мітынгаў для нязгодных з вынікамі падліку галасоў на выбарах ды іншыя пытанні.
9 чэрвеня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў тэлеграм-канал "Петрыкаў 97%" экстрэмісцкім. У ліпені 2021 года да Віктара дамоў прыехалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі.
Толькі 9 лістапада 2021 года па рашэнні МУС група грамадзян, аб'яднаная тэлеграм-каналам "Петрыкаў 97%", была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.
У студзені 2025 года выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
07.04.2022
9.ноября 2021 канал Петриков 97% признали экстремиским,он был администратором
Вырак суда 25.03.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Юры Юдчыц, 22 красавіка 2021 года ў 7 гадзін 44 хвіліны, публічна, «з мэтай знявагі гонару і годнасці» абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў - міліцыянта ўзвода АМАПа УУС Брэсцкага гарвыканкама.
Як толькі Юры вызваліўся, на яго зноў распачалі крымінальную справу, і зноў за каментар пра супрацоўніка міліцыі. На гэты раз пацярпелым аказаўся начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС Дзмітрый Лішко. Другі прысуд вынесены 24.06.2022
Юры з'ехаў з Беларусі.
30верасня2024 г. у судзе Бярозаўскага раёна адбудзецца разгляд справы Юрыя "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Правладныя тэлеграм-каналы апублікавалі "пакаянае" відэа з затрыманым Сяргеем. Паведамляецца, што мужчына абражаў супрацоўнікаў у інтэрнэце і "складаў хвалебныя оды аб подзвігах нацбатальёнаў ва Украіне".
Быў арыштаваны па адміністрацыйнай справе. Пасля сутак не выйшаў. У тэлефоне супрацоўнікі міліцыі знайшлі фота з удзелу ў маршы пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за выраб і распаўсюджванне бчб-сцягаў. Раней, у 2010 годзе, ён быў асуджаны на 3 гады зняволення за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Вызвалены, знаходзіцца ў статусе падазраванага.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманая па крымінальным артыкуле.
На сваёй старонцы ў Instagram, якая налічвала амаль 15 тысяч падпісчыкаў, Крысціна публікавала фатаграфіі, прысвечаныя субкультурнай модзе, не хавала сваіх палітычных поглядаў. А пасля нападу Пуціна на Украіну яна выкарыстоўвала свой рахунак для выказвання антываенных лозунгаў.
У першы дзень суда 10 лістапада Крысціна адмовілася даваць паказанні, таму на працэсе зачыталі яе паказанні на допытах . Крысціна патлумачыла, што ў жніўні 2020 года міліцыя затрымала бацькоў яе мужа, іх білі. Таму яна стала негатыўна ставіцца да міліцыі.
Прадстаўнік абвінавачання на судовым паседжанні патрабаваў тры гады пазбаўлення волі.
Вызвалена 10.04. 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.11.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
48-гадовы Віктар Зігінаў у 2020 годзе ў адным з тэлеграм-каналаў размяшчаў паведамленні, у якіх, нібыта, схіляў карыстальнікаў да ўдзелу ў «грубым парушэнні грамадскага парадку» - правядзенні пратэсту ў раёне будынка аблвыканкама.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 11 кастрычніка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.