Павел мае інваліднасць, у яго чацвёртая стадыя раку. Яго стан прыкметна пагоршыўся ў зняволенні, пачаўся запаленчы працэс. У ліпені 2022 года, падчас медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, Паўлу прысвоілі першую групу інваліднасці — да гэтага ў яго была інваліднасць другой групы.
Павел — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на богаслужэнні ў маладзечанскі касцёл. Малады чалавек вельмі захапляецца музыкай, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У канцы верасня 2022 г. Паўла перавялі ў рэспубліканскі шпіталь на Валадарскага, дзе ён будзе знаходзіцца да правядзення ПЭТ/КТ — дыягностыкі для анкахворых. У гэтым шпіталі людзі знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камерах, прыстасаваных пад медыцынскія патрэбы.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за каментары ў чаце з нагоды нападу Расіі на Украіну. Інжынер. Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
08.11.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Яўген быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вясной 2022 года яго асудзілі паводле артыкулаў «Распальванне сацыяльнай варожасці» і «Абраза прадстаўніка ўлады».
Яўген больш за 20 гадоў прапрацаваў на БелАЗе. У яго двое дарослых дзяцей і ўнукі.
24 мая 2022 года КДБ уключыў яго ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама ў пералік грамадзян, датычных да «экстрэмісцкай дзейнасці».
Прысуд у дачыненні да Яўгена ўступіў у законную сілу, дакладны тэрмін пакарання і месца яго зняволення ўдакладняюцца.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Затрыманы ў сакавіку, з таго часу пасля чарговага адміністрацыйнага тэрміну, складаўся новы пратакол і Віталь перазатрымліваўся зноў. Пасля трох месяцаў зняволення на Акрэсціна быў пераведзены ў СІЗА-1.
Былы сукамернік Віталя з «Валадаркі» распавёў, што адразу яму ставілася ўдзел у адным маршы. Але перад закрыццём справы яму выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 130 КК-у інтэрнэце знайшлі яго каментары за жнівень 2020-га.
03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы восені 2023 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 14.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па матэрыялах справы , у перыяд са жніўня 2020 года па сакавік 2022 года Анатоль Сашуноў размяшчаў на розных Telegram-каналах і чатах, у тым ліку прызнаных судом экстрэмісцкімі, каментары, у якіх выклікаў у аўдыторыі ілжывае ўяўленне аб нелегітымнасці дзеянняў праваахоўных органаў пры выкананні службовых органаў.
На думку следства, такім чынам ён у сваіх выказваннях узбуджаў нянавісць, сацыяльную варожасць па прыкмеце прыналежнасці да прафесіі. Ён жа публічна абразіў Лукашэнку А. і іншых прадстаўнікоў улады.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года.
Вырак суда 15.12.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Працаваў майстрам у філіяле "Мазырскія электрычныя сеткі" РУП "Гомельэнерга".
Затрыманы за каментары на адрас прадстаўнікоў уладаў. Прызнаныя паказанні былі апублікаваныя ў праўладным канале.
Дома двое сыноў 3 і 9 гадоў.
19 верасня 2022 г. суддзя Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў прызнаў Яўгена вінаватым і прысудзіў яму 3,5 гады пазбаўлення волі і 4,2 тыс. рублёў штрафу.
13 студзеня 2023 г. у Мазыры разглядалі яшчэ адну справу супраць Яўгена па арт. 369 КК. Працэс вяла суддзя Галіна Кніжонак у закрытым рэжыме. Па інфармацыі праваабаронцаў, палітвязню прызначылі 1 год і 8 месяцаў пазбаўлення волі, але канчатковы тэрмін пакарання застаўся ранейшым. Таксама суддзя пастанавіла спагнаць з мужчыны 4,2 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Апеляцыйную скаргу на гэты прысуд разглядалі 10 сакавіка 2023 г. у Гомельскім абласным судзе.
Яўгена этапавалі з СІЗА-3 у наваполацкую ВК №1 у канцы сакавіка 2023 г.
24.02.2025 выйшаў на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.