Правладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што яна "хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў Instagram". На "пакаяным відэа" дзяўчына "прызнаецца" ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і "перакрыцці дарог".
Сяргей вайсковец пенсіянер у званні падпалкоўніка. Вядома, што ён удзельнічаў у пратэстах - яго затрымлівалі на нядзельным маршы 8 лістапада 2020 года. Быў пазбаўлены воінскага звання Аляксандрам Лукашэнкам.
Падчас судовага працэсу было ўстаноўлена, што Сяргей у студзені 2021 года на адным з "экстрэмісцкіх" Telegram-каналаў размясціў каментарыі з абразамі ў адрас Лукашэнкі, а таксама супрацоўніка ягонай Службы бяспекі.
Суддзя вынесла прыгавор у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год у калоніі. Але пракурор Бабруйскага раёна прынёс апеляцыйны пратэст.
Пратэст быў задаволены ў поўным аб'ёме - тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў павялічаны да двух гадоў.
20.05.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом
Маладому чалавеку ставілася ў віну тое, што 27 лютага 2022 года ён даслаў у тэлеграм-бот відэа ваеннага самалёта. Т.к. гэтае відэа было выкладзена ў "экстрэмісцкім" тэлеграм-канале, то гэтыя дзеянні кваліфікавалі па ч.1 арт.361-4 КК РБ (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці).
Канстанціна ўзялі пад варту ў залі суда.
Вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэстах, удзел у тэлеграм-каналах і чатах, прызнаных экстрэмісцкімі, а таксама за "абразу" прадстаўнікоў улады.
Пры затрыманні быў моцна збіты. Лабарант у тэхналагічным каледжы.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Павел Нікіценка.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.