Павел Белікаў з'яўляецца дырэктарам вялікай рэкламнай студыі «Легалітбай». Быў затрыманы разам з жонкай. У відэа сілавікоў Павал кажа, што на друкарні, якая належыць "Легалітбай", ён нібыта друкаваў пратэстныя ўлёткі. Таксама мужчына кажа, што нібыта пісаў у "пратэстныя" тэлеграм-каналы, сярод якіх "Чорная кніга Беларусі". У апошнюю ён нібыта перадаў звесткі пра міцыянераў і пракурора. Яго жонка працуе ў IT-кампаніі. Яе затрымалі за тое, што на яе машыне была пратэстная наклейка. На відэа яна кажа, што "ўдзельнічала ў пратэстах", але пацверджання гэтаму не прыводзіцца. Хутчэй за ўсё Паўла адпусцілі ці судзілі па адміністратыўнай справе.
У ліпені 2026 года Павел з'явіўся ў спісе экстрэмістаў на сайце МУС. Яго асудзілі па крымінальнай справе, хутчэй за ўсё за перасылку фота вайсковай тэхнікі ў тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».
У 2020 годзе знаходзіўся ў чаце "Ліда 97%", дзе актыўна пісаў паведамленні. Таксама пісаў пра свае дзеянні ў плане "Перамога" - сказаў пра гэта ў відэа на праўладных тэлеграм-каналах. Па версіі сілавікоў заклікаў да забастовак, пратэстаў, а таксама ладзіць дыверсіі на чыгунцы.
У праўладных тэлеграм-каналах паведамляецца, што на Зміцера ўзбуджаныя крымінальныя справы за наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў пачатку 2025 года.
Бізнесмен, заснавальнік кампаніі "Astronim", якая займаецца распрацоўкай сайтаў. Багдан таксама сузаснавальнік Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат".
Алісе ставяць у віну адно тэлеграм-паведамленне, напісанае ўвечары 28 лютага 2022 года (на 4-ы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны).
Каментарый быў напісаны ў тэлеграм-чаце «Беларускі Гаюн Chat» (чат, звязаны з каналам "Беларускі Гаюн", у якім адсочвалася перамяшчэнне расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі). У тэксце ўтрымліваецца слова «пацукі», і дзяржабвінавачанне трактуе гэта як тое, што адносіцца да Лукашэнкі. Акрамя таго, на судзе пракурор указваў, што дадзенае слова з'яўляецца ненарматыўным.
Па падліках праваабаронцаў была вызвалена 18.08.2023 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 сакавіка 2021 года мужчына прачытаў у сацыяльнай сетцы "УКантакце" публікацыю аб тым, што жанчыну асудзілі за абразу прадстаўніка ўлады. Пад пастом Алег пакінуў у адносінах да Сяргея Лабаева, супрацоўніка Інспекцыі па справах непаўналетніх Бярозаўскага РАУС, каментар, які суд палічыў абразлівым. Алег мае вышэйшую адукацыю, выхоўвае непаўналетняе дзіця.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Дзяніс быў затрыманы ў верасні 2022 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў лістападзе таго ж года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.