Васілія разам з жонкай і пляменніцай прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асоб: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту.
Алу разам з мужам і пляменніцай прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў трох Маршах. Згодна з тэкстам абвінавачання, яны дзейнічалі наўмысна і ўзгоднена з групай асоб: прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, не рэагавалі на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі спыніць мерапрыемства, знаходзіліся на праезнай частцы і перашкаджалі руху транспарту.
Вольга Рахуба, якая працуе рэдактаркай, віну прызнала часткова. Распавяла, што ведала аб "правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і "з прычыны прафесійнага цікавасці" прыехала да месца правядзення Маршу. Фатаграфій на тэлефонах Вольгі і яе брата з жонкай, якія ў далейшым леглі ў аснову абвінавачвання абвінавачаныя не надавалі моцнага увагі. Акрамя гэтага, доказам віны трох абвінавачаных стала перасылка адзін аднаму фота з Маршу і перапіска ў сацсетках з іх абмеркаваннямі.
Быў асуджаны разам з жонкай і сястрой за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Доказамі віны сталі перасылка адзін аднаму фота з маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад закладам. Вядома, што Алена і Андрэй маюць малалетніх дзяцей.
Была асуджаная разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Доказамі віны сталі перасылка адзін аднаму фота з маршаў і перапіска пра гэта ў сацсетках. Да суда ўсе знаходзіліся на волі пад закладам. Вядома, што Алена і Андрэй маюць малалетніх дзяцей.
18.11.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу. Адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў Гродне, аднак 17.05.2023 года Яўгену быў больш жорсткім рэжым.
Па падліках праваабаронцаў вясной 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.08.2022
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 18.11.2022
невядома.
Суд па змене рэжыму 17.05.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мастак-ілюстратар, які «ўдзельнічаў у стварэнні пратэстных стыкераў», па паведамленні праўладных тэлеграм- каналаў. У «пакаяным» відэа затрыманы кажа, што працуе ў кампаніі Vizor Games. Ён дадае, што прычынай затрымання стаў «удзел у акцыях у 2020 годзе» і «удзел у стварэнні пратэстных стыкераў, якія распальваюць варожасць». Пра якія стыкеры ідзе гаворка, не ўдакладняецца, але аўтары праўладнага канала размясцілі ў пасце спасылку на навіну аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» стыкерпакаў Luka і Sasha 3%.
Вырак суда 06.02.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за тое, што каля Пінска ездзіў на машыне і глядзеў на размяшчэнне вайсковых часцей. Як сцвярджае следства, Антон адправіў гэтыя звесткі ў беларускі тэлеграм-канал і некаму ва Украіну.
Судзілі Антона за выдадзеную “гастайну”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці таго, як прайшло паседжанне, невядомыя.
У лістападзе 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Хлопец вучыўся на 1-м курсе, але пасля 24 лютага гэтага года, паводле яго прызнання на судзе, стаў менш цікавіцца вучобай. І стаў шукаць варыянты, як дапамагчы ўкраінскаму боку перамагчы.
На судовым допыце хлопец выклаў сваю версію: ён вырашыў патрапіць ва Украіну, каб аказаць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца. Але прыярытэт у дапамозе быў бы такі: у першую чаргу медыцынская, потым лагістычная, тэхнічная.
У Бабруйску 6 чэрвеня 2023 г. над хлопцам прайшоў суд па ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
Быў вызвалены ў канцы траўня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 23.08.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.11.2022
невядома.
Вырак суда 12.06.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.