Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай , а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе абразлівыя каментары.
Працаваў таксістам, раней быў футбольным фанатам клуба Дынама Менск. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і пакідаў каментары да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Супрацоўнік кампаніі Белагра, у якой 29.09.2022 адбыўся ператрус. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў Кірыл быў затрыманы за падпіскі на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы.
Былы памочнік машыніста на БЧ. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, вывешваў з акна цягніка бчб-сцяг. Быў звольнены нібыта за нядобранадзейнасць і зліў службовай інфармацыі. Быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Дзмітрыя затрымалі ўвечары ў сябе дома супрацоўнікі КДБ. Як мяркуецца, Дзмітрыю інкрымінуецца арт. 407 КК (выдаванне звестак папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе» буслы ляцяць", фігурантам якога ўчора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітвязню Алену Маліноўскую.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.