На судовым пасяджэнні Наталля сказала, што ўбачыла разам з мужам, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці. Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Віталь Мацюш на судовым пасяджэнні сказаў, што ўбачыў з жонкай, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці . Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі з жонкай на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў , Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў міліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Вызвалена вясной 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кватэру, у якой мужчына жыве разам з жонкай і сынам, раніцай стукаліся сілавікі. Самога Валерыя дома не было, ён выйшаў у краму разам з сабакам. Сілавікі высветлілі, дзе ён, праверылі тэлефоны, а потым прымусілі абодвух перайсці ў іншы пакой і не высоўвацца.
Судзячы па гуках, якія даносіліся ў кватэру з пад'езда, калі Валерый прыкладна праз 40 хвілін падышоў да свайго пад'езда, яго павалілі тварам у зямлю, пасля чаго завялі ў кватэру прыкладна на паўхвіліны. Дома ў яго паспрабавалі даведацца пароль ад тэлефона, а калі мужчына адмовіўся яго называць, без усялякіх тлумачэнняў вывелі з кватэры.
Вырак суда 24.10.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.