Надзея была асуджаная за ўдзел у акцыі пратэсту, якая адбылася 6 верасня 2020 года ў Гродне супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў краіне. Яна была прыгаворана да адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, пасля чаго ёй давялося пакінуць Беларусь.
У 2024 годзе стала вядома, што супраць Надзеі ў рамках спецвытворчасці распачалі новую крымінальную справу і завочна асудзілі па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Вырак суда 10.03.2021
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па матэрыялах абвінавачвання, Міхаіл Нямцоў 5 студзеня 2022 года з дапамогай мабільнага тэлефона iPhone размясціў у мэсэнджары Telegram паведамленне, у якім змяшчалася відавочна негатыўная ацэнка асоб, служачых у арміі і ўнутраных войсках Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Гэтыя ацэнкі звязаныя з падзеямі ў Казахстане, калі там адбыліся хваляванні і гібель мірных пратэстоўцаў. У публікацыі, як сцвярджае следства, Міхаіл выкарыстаў ненарматыўную лексіку, заклікаў да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да названай групы асоб.
Акрамя таго, 6 студзеня 2022 года абвінавачаны размясціў у сетцы Інтэрнэт паведамленне, у якім "прыніжаў гонар і годнасць" Лукашэнкі А. Г.
Вырак суда 14.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.