Праходзіць па справе разам з Дзмітрыем Лукшам аб "дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Акрамя пазбаўлення волі Дзянісу прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
У канцы ліпеня 2023 г. вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом. Дзяніс пакінуў Беларусь.
Павел Белікаў з'яўляецца дырэктарам вялікай рэкламнай студыі «Легалітбай». Быў затрыманы разам з жонкай. У відэа сілавікоў Павал кажа, што на друкарні, якая належыць "Легалітбай", ён нібыта друкаваў пратэстныя ўлёткі. Таксама мужчына кажа, што нібыта пісаў у "пратэстныя" тэлеграм-каналы, сярод якіх "Чорная кніга Беларусі". У апошнюю ён нібыта перадаў звесткі пра міцыянераў і пракурора. Яго жонка працуе ў IT-кампаніі. Яе затрымалі за тое, што на яе машыне была пратэстная наклейка. На відэа яна кажа, што "ўдзельнічала ў пратэстах", але пацверджання гэтаму не прыводзіцца.
Бізнесмен, заснавальнік кампаніі "Astronim", якая займаецца распрацоўкай сайтаў. Багдан таксама сузаснавальнік Міжнароднага фестывалю маркетынгу і рэкламы "Белы Квадрат".
Алісе ставяць у віну адно тэлеграм-паведамленне, напісанае ўвечары 28 лютага 2022 года (на 4-ы дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны).
Каментарый быў напісаны ў тэлеграм-чаце «Беларускі Гаюн Chat» (чат, звязаны з каналам "Беларускі Гаюн", у якім адсочвалася перамяшчэнне расійскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі). У тэксце ўтрымліваецца слова «пацукі», і дзяржабвінавачанне трактуе гэта як тое, што адносіцца да Лукашэнкі. Акрамя таго, на судзе пракурор указваў, што дадзенае слова з'яўляецца ненарматыўным.
Па падліках праваабаронцаў была вызвалена 18.08.2023 цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.