Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2022 года па абвінавачанні ў "пашкоджанні сцяны крамы ў горадзе Докшыцы чырвонай васковай крэйдай". Ён напісаў на сцяне надпіс "3%" і пасля быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вядома, што незадоўга да затрымання Аляксандр актыўна крытыкаваў гандлёвыя аб'екты ў Докшыцах — за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і парушэнне санітарных нормаў.
Ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паўла Амяльянава абвінавацілі ў тым , што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.
Таксама мужчыне паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час выкрадаў веласіпеды, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Бабруйчанін скраў у агульнай складанасці 27 ровараў коштам 11 000 рублёў.
Мужчына раскаяўся ў зробленым і поўнасцю прызнаў сваю віну.
18.05.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Суд прызнаў вінаватым у тым, што 30 жніўня 2021 года ён у адным з Telegram-чатаў пакінуў некалькі каментароў абразлівага характару і, як паказала экспертыза, тым самым публічна абразіў Лукашэнку, "наўмысна прынізіў яго гонар і годнасць у непрыстойнай форме".
Суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў яму тады пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання тэрмінам на 3 гады. Аднак пракурор вынес пратэст на прыгавор, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне - пазбаўленне волі.
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
Вырак суда 03.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Загадчык аддзялення Берасцейскага абласнога наркалагічнага дыспансера. Па інфармацыі сілавікоў, мужчына пакінуў каментары пра Лукашэнку і старшыню Берасцейскага гарвыканкама Аляксандра Рагачука.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.