Знойдзена: 8615
Вартаўнікі: 63
На старонцы: Знойдзена: 8615 Вартаўнікі: 63
Сартаванне:
Патэнцыйны пераслед
Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.12.1994
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Упершыню яго затрымалі 5 кастрычніка 2022 года і далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Далейшы ягоны лёс дакладна невядомы, акрамя таго, што яго абвінавацілі па артыкуле 342 за ўдзел у пратэстах і судзілі, але прысуд таксама невядомы.

Цяпер Сяргея затрымалі за тое, што ён некалі скінуў у адзін з раённых чатаў жартаўлівую аб'яву, у якой былі апісаныя «прыкметы» Лукашэнкі. Чаму яе заўважылі толькі цяпер — незразумела, але губазікаўцы сцвярджаюць, што Сяргею пагражае крымінальная справа.

Вырак суда:

невядома

Патэнцыйны пераслед
Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 19.01.1988
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Вырак суда:

невядома

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 1193 дня
folder Катэгорыі спраў: Справа Зэльцэра
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 03.07.1979
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Анатоль быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў студзені 2023 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.

Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 09.01.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 17.03.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 60 дзён
Родны горад: Мінск
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны

Вырак суда 23.12.2022:

2,5 гады абмежавання волі без накіравання.

Алена Аляксандравна Клімовіч
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Людзі з інваліднасцю
Даслаць інфармацыю

Па матэрыялах абвінавачванні Алена Клімовіч ў перыяд з жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Менску. Пры гэтым выкарыстала ў якасці пратэстнай сімволікі паветраны шар чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг.

Алену Клімовіч затрымалі 1 чэрвеня 2022 года на трое сутак, затым яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Сваю віну жанчына ў судзе прызнала ў поўным аб'ёме.

Вырак суда 21.12.2022:

2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 1
У зняволенні: ~102 дня
Родны горад: Мінск
Знаходзіўся ў: СІЗА-1СІЗА-1, Мінск, вул. Валадарскага 2, 220030
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Па версіі абвінавачання, Герасімовіч згвалціў дзяржаўны сцяг тым, што ў стане алкагольнага ап'янення пацягнуў сцяг за палотнішча і скінуў на зямлю. Пасля гэтага сцяг пашкодзіўся, а ягонае дрэўка знішчылася. Маёмасную шкоду арганізацыі, на чыім будынку вісеў сцяг, ацанілі ў 89 рублёў - менавіта столькі абвінавачаны павінен выплаціць у якасці кампенсацыі.

Мужчына прызнаў віну цалкам і расказаў, што пацягнуў сцяг выпадкова, каб не ўпасці. Ён не меў намеру паглуміцца з дзяржаўнага сімвала Беларусі.

Суд палічыў, што калі абвінавачаны не прызнаў наўмыснае здзек над сцягам, то не цалкам зразумеў сваю адказнасць і не раскаяўся, таму вырашыў прызначыць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Хаця эксперт зрабіў высновы, што абвінавачаны пакутуе ад хранічнага алкагалізму і яму неабходна прымусовае лячэнне.

03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.

Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 20.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 03.03.2023
невядома.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: 603 дня
Родны горад: Глыбокае
Дзень народзінаў: 31.08.1987
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Аляксея асудзілі за абразлівыя інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок двух прадстаўнікоў улады. Як вынікае з тэкста пастановы, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была: «рожа». Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Аднак пасля абвяшчэння прысуду пракурор Глыбоцкага раёна В. падаў апеляцыйны пратэст.

Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады «хатняй хіміі» на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

Вырак суда 20.12.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 60 базавых велічынь штрафу.
Пратэст пракурора 07.03.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім Алегавіч Дарковіч
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 308 дзён
Родны горад: Брэст
Дзень народзінаў: 07.06.1988
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Завадчане
Даслаць інфармацыю

Супрацоўнік "Брэстгазаапарат". Быў затрыманы проста на заводзе, адкуль быў выведзены ў кайданках. Як мяркуецца, за каментары ў сацсетках.

Апеляцыйны суд прайшоў 3 сакавіка 2023 года.

Вызвалены восенню 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 18.01.2023:

невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 120 дзён
Родны горад: Багушы
Дзень народзінаў: 17.01.1960
Знаходзілася ў: Турма-1Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
Даслаць інфармацыю

Затрыманая за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года.

Вырак суда 17.03.2023:

3 гады абмежавання волі без накіравання.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 16.02.1988
Знаходзіўся ў: ПК-22ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

23 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе разгледзелі апеляцыю.

Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2024 годзе, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 28.09.2022:

2 гады пазбаўлення волі ў калоніі

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: ~1047 дзён
Родны горад: Медзяневічы
Дзень народзінаў: 24.04.1967
Знаходзіўся ў: ПУАТ-43ПУАТ-43, 212003, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А
Я даслаў!
< 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Па матэрыялах абвінавачання, 55-гадовы ветэран вайны ў Афганістане Генадзь Борыс 26 студзеня 2021 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" ў адкрытым доступе размясціў выяву ў чырвона-зялёным колеры са свастыкай з нацыянальным арнаментам, таксама ён у той жа дзень на сваёй старонцы размясціў выяву Аляксандра Лукашэнкі ў ваенным мундзіры на фоне свастыкі.

Наступны эпізод справы тычыцца 26 ліпеня 2022 года. Генадзь Барыс размясціў у "Аднакласніках" тэкставае паведамленне, у якім указаў, што «‎расшукваецца тэрарыст № 1»‎, і што за яго затрыманне будзе сабрана сума ў адзін мільён еўра. Далей ён піша, што ўжо зарэзервавана 586 000 еўра таму, хто арыштуе Лукашэнку.

Сваю віну ў зробленым мужчына прызнаў.

Вырак суда 16.12.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей Мікалаевіч Муха
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 26.10.1978
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Я даслаў!
< 10
Хатняя хімія
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Сяргея затрымалі 19 верасня 2022 года па фотаздымках з пратэстаў. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года ён удзельнічаў у “Маршы адзінства” у Мінску, ідучы па праспекце Незалежнасці і перашкаджаў руху грамадскага транспарта. Таксама яму паставілі ў віну выкарыстанне нацыянальнага беларускага сцяга. Мужчына цалкам прызнаў віну.

Сяргей мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў у прыватнай кампаніі начальнікам аддзела прадаж.

Вырак суда 20.12.2022:

3 гады абмежавання волі без накіравання.

Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 2
У зняволенні: 708 дзён
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 20.03.1983
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Даслаць інфармацыю

Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў "Аднакласніках" публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі на адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.

Вырак суда 19.12.2022:

3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Спецвытворчасць (завочныя суды)
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 14.01.1986
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Прысуд вынеслі "завочна". Сам абвінавачаны на судзе не прысутнічаў, бо знаходзіцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках "спецвытворчасці". Экс-старшыніцу BSSF Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Вырак суда 26.12.2022
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (завочны суд).
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
folder Катэгорыі спраў: Спецвытворчасць (завочныя суды)
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 31.12.1985
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Прысуд вынеслі "завочна". Сама абвінавачаная на судзе не прысутнічала, бо знаходзіцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках "спецвытворчасці". Экс-старшыніцу BSSF Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Вырак суда 26.12.2022
12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Фільтр
Родны горад/населены пункт
СІЗА/ІЧУ/Турмы
Мінск і Мінская вобласцть
Брэст і Брэсцкая вобласць
Віцебск і Віцебская вобласць
Гомель і Гомельская вобласць
Гродна і Гродзенская вобласць
Магілёў і Магілёўская вобласць
У Расіі
Статус
Аб'яднанні
Катэгорыі спраў
Артыкулы
Пол
Асуджаныя
Ёсць дзеці
Праблемы са здароўем
Адсутнічаюць дадзеныя
У спісе ПЦ Вясна
Турэмны рэжым
Дадатковыя фільтры
Абнаўленні Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0