Палітычная дзяячка, сустаршыня незарэгістраванай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і сябра Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.
Актывіст, старшыня страйкама Мінскага трактарнага завода, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу.
У відэа сілавікоў мужчына кажа, што працуе інжынерам-праграмістам ва ўстанове адукацыі — калі верыць яго сацсеткам, гэта Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
Згодна з тым, што кажуць сілавікі, ён публікаваў у каментарах свае меркаванні пра сітуацыю ва Украіне. Мяркуючы па апублікаваных скрыншотах, нічога радыкальнага там няма. Да прыкладу, мужчына кажа, што многія беларусы падтрымліваюць Украіну, а загінулыя рускія салдаты з'яўляюцца акупантамі на чужой зямлі, таму іх не надта шкада.
Да затрымання Сяргей працаваў настаўнікам гісторыі ў менскай школе № 30. Мужчына скончыў гістфак БДУ і яшчэ са школьных гадоў захапляўся вывучэннем гісторыі.
Раней затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у маршах пратэсту ў Менску.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксану затрымалі яшчэ напрыканцы снежня 2022 года. Яна была членам асноўнага складу Каардынацыйнай Рады. У чэрвені 2021 года яе затрымалі падчас прэм'еры пастаноўкі "Белы трусік, Чырвоны трусік" і адпусцілі пасля складання пратакола. У маі 2021 года ў яе кватэры прайшоў ператрус.
Судзілі Аксану разам з палітвязнем Багданам Караўцом , заснавальнікам кампаніі Astronim і фестывалю рэкламы і маркетынгу «Белы квадрат».
У бацькі Аксаны Зарэцкай праблемы са здароўем, Багдан выхоўвае дзіця з інваліднасцю.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аксана пасля абвяшчэння прысуду адчула сябе дрэнна, яе шпіталізавалі. Як мінімум тры дні жанчына правяла ў коме, а праз нейкі час яе вярнулі на «Валадарку». Урачы СІЗА не аказвалі належнай медыцынскай дапамогі Зарэцкай, нават не прымалі валяр'янку для яе ў перадачах ад родных.
10.04.2024 вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Андрэй прапісаны ў г.п. Ушачы (Віцебская вобласць), але апошнія гады жыў і працаваў у Расіі 23 верасня 2022 года яго затрымалі ў Маскве, змясцілі пад варту праз тое, што беларускія сілавікі аб'явілі Андрэя Мікалаевіча ў міжнародны вышук.
Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расійскіх законах.
Тым не менш, яго выправілі з Расіі па працэдуры «парушэння міграцыйнага заканадаўства » і перадалі ў Беларусь.
Вядома, што ў Андрэя адбыўся яшчэ адзін суд, паводле арт. 368 ч. 1 (абраза Лукашэнкі).
2 красавіка 2024 г. У Андрэя адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Вядома, што Андрэй пачаў адбываць пакаранне.
У студзені 2025 года выйшаў на волю цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 13.01.2023
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 19.01.2024
1 год 3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У лістападзе праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі аб затрыманні двух сяброў - 25-гадовага Дзяніса Пішчала і 24-гадовай Ілоны Зайцавай.
На "пакаяным" відэа хлопец кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і выходзіў на праезную частку, быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў абразлівыя каментары.
06.06.2023 адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда прыгавор уступіў у сілу.
27.07.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Увесну 2022 гады ў мужчыны здарыўся інсульт, таму Аляксею прыйшлося правесці ў лякарні некалькі месяцаў, бо рэабілітацыя пасля хваробы была праблемнай і правы бок цела аднялася.
Аляксея затрымалі 18 жніўня 2022 г., прычына доўгі час заставалася невядомай, бо ў мужчыны быў толькі дзяржаўны адваката, які ні з кім з блізкіх і знаёмых не кантактаваў.
Гомельскі абласны суд 28 сакавіка 2023 г. вынес канчатковы прысуд па справе Аляксея. Яму прад'яўлены абвінавачанні ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК РБ), абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368 КК РБ) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варожасці (ч. 1 арт. 130 КК РБ).
За час знаходжання ў СІЗА-3 і ў папраўчай калоніі здароўе Аляксея пагоршылася. Правая рука ў яго амаль не дзейнічае, парушаны маўленчы апарат, таму гаворыць ён з цяжкасцю. Пісаць самастойна лісты ён таксама не можа. 1.10.2023 года вядома, што Аляксей Іллінчык змешчаны ў неўралагічнае аддзяленне Рэспубліканскай бальніцы, якое знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА № 1 г. Мінска.
31.08.2024 вызвалены , поўнасцю адбыўшы пакаранне, назначанае судом.
Дызайнер. Па хадайніцтве адваката суд быў закрытым. Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што 21 лістапада 2020 года і трэцяга лютага 2021 года ён абразіў у тэлеграм-канале (меркавана, "Ляхавічы-97") Максіма Варанко і Віталя Дабрачынскага. Пацярпелы Варонка раней быў старэйшым участковым у Ляхавіцкім раёне, але 16 верасня 2020 года сышоў у адстаўку. Дабрачынны з 2017 года працаваў у Ляхавічах, да гэтага — у Баранавіцкім ГАУС. Дзяніс Коваль цалкам прызнаў віну і папрасіў прабачэння ў пацярпелых.
Вырак суда 16.01.2023:
1 год 3 месяцы абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.