Ксенія, супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым", была затрымана 11 сакавіка 2023 года ў Мінску. Па словах сілавікоў, у 2020-2021 гадах яна праз данаты ў Facebook зрабіла дзевяць плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425 даляраў. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Ксеніі Алькенавай быў знойдзены і канфіскаваны БЧБ-сцяг, 20 000 долараў і аргтэхніка.
У ліпені таго ж года яе асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 12.07.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманы ў першых чыслах сакавіка, у раёне вёскі Воранава, Гродзенскай вобласці, ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі знойдзеныя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі "экстрэмісцкімі". Спачатку суд арыштаваў Віктара Золотаревского па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў (артыкул 19.11 КаАП), аднак пазней яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальных артыкулах з-за рэгістрацыі ў чат-боте "Плана Перамога" і відэа, адпраўленага ў тэлеграм-канал Nexta. На відэа была размова ўкраінскіх вайскоўцаў са сваякамі ў Гомелі.
Залатарэўскі жыў у Мінску і працаваў у вагонным дэпо Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, пражываў у інтэрнаце.
Затрымана разам з мужам па справе дыверсіі ў Мачулішчах.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб тым, што 3 сакавіка супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.
23 сакавіка затрымалі і жонку Максіма - Людмілу Лапаціну. 12.06.2023 яе асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. Рашэнне суда невядома.
Анастасія маці траіх дзяцей, была затрымана ў канцы 2022 года і да суда яна была пад хатнім арыштам. Па матэрыялах следства, Падгайская ў кастрычніку 2022 года нібыта неаднаразова перасылала фота- і відэафайлы з тэкставымі паведамленнямі ў робат дэструктыўнага Telegram-канала экстрэмісцкага фарміравання.
Інфармацыя, адпраўленая ёй, утрымлівала звесткі аб становішчы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, а таксама аб планавых мерапрыемствах на агульнавайсковых палігонах.
Вырак суда 10.04.2023:
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.