65-гадовы бізнесмен з Гомельскай вобласці, затрыманы за антываенныя пасланні, якія абражаюць Лукашэнку.
У савецкі час ён вучыўся ва ўкраінскім Крывым Рогу, працаваў на Мазырпрамбуды, а ў 1992 годзе разам з сябрамі заснаваў кампанію «Лотас», саўладальнікам якой з'яўляецца да гэтага часу.
Старацітараў атрымаў падзячныя лісты выканкама і праваслаўнай царквы, быў уключаны ў спісы лепшых прадпрымальнікаў Гомельскай вобласці.
10.11.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
28 лістапада 2023 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 18 студзеня 2024 года Пятрапрыбраліса "спісу тэрарыстаў".
У студзені 2025 года быў памілаваны.
Вырак суда 21.08.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Максім, сябра незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот», быў затрыманы 10 студзеня 2023 года і пазней асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія праходзілі ў Гродне, а таксама за рэпосты ў сацыяльных сетках. Таксама ён нібыта абражаў Лукашэнку ў Telegram-каналах, працаўнікоў органаў улады і міліцыянтаў, пры гэтым перадаючы інфармацыю тэлеканалу «Белсат».
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага — і вывезены ва Украіну.
Яго абвінавацілі ў тым, што 16 жніўня 2020 года ён узяў удзел у «Маршы за свабоду» ў Мінску, Абвінавачаны ў судзе віну прызнаў цалкам і раскаяўся. Патлумачыў, што «паддаўся дзеянням натоўпу». Доказам удзелу ў мітынгу Іллі сталі дадзеныя білінгу, а таксама відэазапіс, на якім «абвінавачаны зафіксаваны на праезнай частцы побач з людзьмі з сімволікай бел-чырво-белага колеру». Да суда Крука ўтрымлівалі пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
Спачатку Лазарава павезлі ў Следчы камітэт, і амаль суткі родныя не ведалі аб далейшым яго лёсе. Цяпер яго ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА-2.
Суд першай інстанцыі прыгаварыў Лазарава да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы вінаватым па артыкуле аб стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання" або ўдзеле ў ім (артыкул 361-1 КК). Вярхоўны суд змяніў пакаранне на 5 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых Вячаслаў Лазараў.
Па версіі дзяржабвінавачання , Дзмітрый Гарбуноў у чэрвені 2021 года ў Інтэрнэце пад фатаграфіяй лідскага міліцыянера Кацілы Антона Анатольевіча напісаў каментар са словам «мудзіла».
Пра Кацілу апазіцыйныя тэлеграм-каналы пісалі, што той удзельнічаў у затрыманні актывіста Вітольда Ашурка (актывіст пазней памёр у калоніі).
Публічная абраза Лукашэнкі, на думку абвінавачання, таксама здарылася ў інтэрнэце, у жніўні 2022 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 17.03.2023:
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
З матэрыялаў абвінавачання вядома, што Кушнароў з выкарыстаннем мабільнага тэлефона са жніўня 2020 года па люты 2022 года неаднаразова размяшчаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» публікацыі, у якіх утрымліваліся абразы Прэзідэнта, Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь і міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем імі сваіх абавязкаў.
Пры гэтым у публікацыях прыводзіліся па меркаванні суда, загадзя ілжывыя і не адпавядаючы рэчаіснасці дадзеныя, якія ганьбілі і прыніжалі гонар і годнасць пацярпелых.
Паводле абвінавачання, Антон Ручан і Раман Сарока прынялі ўдзел у маршы ў верасні 2020 года непадалёк ад вуліцы Раманаўская Слабада. У тым ліку яны пратэставалі і на праезнай частцы. У Антона "ў якасці пратэстнай сімволікі" быў з сабой бел-чырвона-белы сцяг: мужчына распавёў, што ён не належаў яму, хтосьці проста даў выкарыстоўваць для фотаздымкі. Абодва мужчыны таксама прызналі віну. Яны пазналі сябе на фатаграфіях, якія ў іх знайшлі на тэлефоне.
Вырак суда 14.03.2023:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.