У красавіку 2021 года Тучкоў пакінуў абразлівы каментар пад фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі.
У жніўні 2021 года ён жа пакінуў нецэнзурны каментар пад сумеснай фатаграфіяй Церцеля і Лукашэнкі.
08.06.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Замежныя грамадзяне
Андрэй — грамадзянін Украіны, родам з Чарнігава. У Беларусь ён пераехаў пасля жаніцьбы па жаданні жонкі, бо там пражывалі яе бацькі. Андрэй — былы вайсковец. Працаваў электрыкам у Віцебскім аблвыканкаме, дзе і быў затрыманы ў студзені 2023 года ў межах крымінальнай справы.
У праўладным фільме "Гаспар на сувязь не выйшаў", які выйшаў на тэлеканале ОНТ 5 красавіка 2023 года, Андрэя абвінавацілі ў агентурнай дзейнасці на карысць Украіны. У фільме сцвярджаецца, што ён нібыта рэгулярна перадаваў інфармацыю праз месэнджэр Signal свайму малодшаму брату Руслану, які служыць у Чарнігаўскім аператыўным упраўленні "Поўнач" і з'яўляецца намеснікам камандзіра па аператыўных пытаннях.
У сакавіку 2024 года Андрэя прызналі вінаватым па артыкуле "агентурная дзейнасць" і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У студзені 2025 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні пераводу яго ў папраўчую ўстанову іншага віду і змянення ўмоў рэжыму.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Затрымана за фота з акцый пратэсту 2020 года. Знаходзіцца пад следствам, адпушчана пад залог.
Арцём Зубракоў - супрацоўнік «Белагра», які быў затрыманы ў канцы верасня 2022 года разам з калегамі. Паведамлялася, што крымінальныя справы заведзены на чатырох з іх, а затрымана было каля 20. Праўладныя крыніцы пісалі, што супрацоўнікі прадпрыемства актыўна пратэставалі, пачынаючы з 2020 года.
Падчас вобыску восенню 2022 года ў іх вынята атрыбутыка і мэбля ў БЧБ-кветках.
Арцём Зубракоў адзначаў, што яго затрымалі за падпіскі на "забароненыя" тэлеграм-каналы і перасылку "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрыманы разам з жонкай 23 лютага 2023 года.
Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.
Сям'я выхоўвае 3 непаўналетнія дзіцяці.
3 гады абмежавання волі без накіравання
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Затрыманая з мужам 23 лютага 2023 года. 3 сакавіка пераведзена з ІЧУ ў СІЗА Жодзіна.
Абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыях пратэсту.
Сям'я выхоўвае 3 непаўналетнія дзіцяці.
3 гады абмежавання волі без накіравання
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Таксіст, якога жорстка затрымаў АМАП у канцы студзеня 2023 года, калі ён чакаў замову каля аўтавакзала. Сябры чакалі Рамана з "сутак", бо ім было вядома, што яго затрымалі за старыя лайкі ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Але потым высветлілася, што мужчыну затрымалі па арт. 367 КК РБ.
21.06.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Увечары 27 сакавіка Аліна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту ў г. Мінску і на волю ўжо не выйшла. Пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.
У зняволенні ў Гаравой абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год "хатняй хіміі".
Ужо 13 чэрвеня яе зноўку затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Па словах праваабаронцаў , Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.
Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня 2023 года. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў.
Апеляцыйны суд, які адбыўся 29.08.2023 адмяніў прысуд круглянскага суда ад 30.05.2023. Справа будзе накіравана на новы разгляд у іншы раённы суд Магілёўскай вобласці.
1).1 год абмежавання волі без накіравання.
2).1,5 гады абмежавання волі без накіравання.
Анатолю 59 гадоў. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а потым пайшоў працаваць на раённы вузел сувязі ў Баранавічах. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты "Крок". Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе тыраж дасягнуў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную. Анатоль стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя. Яму прад'яўляюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментары супраць расейскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.
Анатолю ўдалося выехаць з краіны.
Аднак у пачатку 2026 года Анатоль вярнуўся ў Беларусь з палітычнай эміграцыі. Перад гэтым ён разам са сваім суседам Уладзімірам Усерам зняўся ў прапагандысцкім фільме БТ. А пасля смерці Усэра Вайцяхоўскі напісаў у камісію па вяртанні. Прама на мяжы ён даў яшчэ адно інтэрвію БТ.
| 10.10.2023 | в судебное заседание 23 мая 2023 года к 10 часам 30 минутам не явился обвиняемый Войтеховский А.В ПОСТАНОВИЛ: объявить розыск Войтеховского Анатолия Владимировича. Копию постановления направить прокурору Советского района города Минска для организации розыска обвиняемого. При установлении места нахождения обвиняемого Войтеховского Анатолия Владимировича, изменить ему меру пресечения с залога на заключение под стражу, водворив его в СИЗО№1 города Минска. |
20-гадовага Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён з 24 па 25 лютага 2022 г. рабіў фота і відэа ваеннай тэхнікі, вайскоўцаў, а таксама ваеннага аэрадрома ў Бабруйску.
Пасля Уладзіслаў пераслаў не менш за 9 відэафайлаў і фатаграфій у тэлеграм-канал, прызнаны «экстрэмісцкім».
Віталь быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго апазналі па фатаграфіях і відэазапісах, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па дадзеных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар.
Затрыманы пасля вяртання з-за мяжы, нагодай затрымання паслужыла фота з пратэстаў 2020 года з фотабанка Shutterstock.
Тэрмін адбывання хатняй хіміі скончаны.
