Анатолю 55 гадоў. Вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным тэхнікуме, а потым пайшоў працаваць на раённы вузел сувязі ў Баранавічах. У 1996 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты "Крок". Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе тыраж дасягнуў 11 тысяч экзэмпляраў. Цяпер газета перафарматаваная ў чыста рэкламную. Анатоль стаў прадпрымальнікам. Ён займаецца медыцынскімі таварамі ды іншымі таварамі для здароўя. Яму прад'яўляюць тое, што ён пакідаў у тэлеграме каментары супраць расейскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў.
Анатолю ўдалося выехаць з краіны.
10.10.2023
в судебное заседание 23 мая 2023 года к 10 часам 30 минутам не явился обвиняемый Войтеховский А.В
ПОСТАНОВИЛ:
объявить розыск Войтеховского Анатолия Владимировича.
Копию постановления направить прокурору Советского района города
Минска для организации розыска обвиняемого.
При установлении места нахождения обвиняемого Войтеховского
Анатолия Владимировича, изменить ему меру пресечения с залога на
заключение под стражу, водворив его в СИЗО№1 города Минска.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.