Дзмітрыя абвінавацілі па трох артыкулах КК за тэлеграм-каментары пра А.Лукашэнку, Наталлю Качанаву і рускіх. Пра гэты прысуд выпусціла ролік дзяржТВ. Там пракурор расказвае сутнасць абвінавачання, што пра рускіх была напісана «абраза па нацыянальнай прыкмеце».
Па падлікахпавінен быў выйсці наволю23лістапада2025 г.
Вырак суда 28.06.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Змітра разам з жонкай Аленай затрымалі ў красавіку 2023 года. Іх забралі з працы і адвезлі ў Фрунзенскі РАУС. Дзмітрыя прыгаварылі да 13 сутак арышту, Алену — да 15 сутак, абодвух за "дробнае хуліганства". Пасля сутак сям'ю не выпусцілі, а прад'явілі абвінавачанне за ўдзел у акцыях пратэсту.
Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён 18 сакавіка 2022 года ў Івацэвіцкім раёне зняў на тэлефон перамяшчэнне беларускай вайсковай тэхнікі і даслаў відэа ў адзін з тэлеграм-гуртоў, прызнаных "экстрэмісцкімі" матэрыяламі. Андрэй поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Мабільны тэлефон мужчыны канфіскавалі як "сродак учынення злачынства" .
03.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 04.09.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У пачатку кастрычніка 2022 г. у Маскоўскім раёне сталіцы на апоры лініі электраперадач невядомыя вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і сцяг Украіны. У тэлеграм-канале Антона Матолькі на наступны дзень з'явіўся пост з фатаграфіяй сцяга і подпісам: "Мінчане віншуюць украінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста. Крым — це Україна! Жыве Беларусь! Слава Украіне!". Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі шасцярых мінчан ва ўзросце ад 34 да 36 гадоў, якія нібыта гэта зрабілі. У тым ліку і Ігара.
Як піша прапагандыстка Гладкая, з верасня 2020-га года Ігар Цікач пакінуў больш за тры тысячы паведамленняў у адным з экстрэмісцкіх дваровых чатаў.
Гладкая таксама адзначае, што Савельеў і Цікач нібыта хацелі атрымаць візы, абнавілі пашпарты, а Ігар ужо чакаў званок ад польскага консульства. У Ігара на волі засталіся двое непаўналетніх дзяцей і жонка, якая мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
14.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў снежні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 12.06.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як сцвярджае УСК па Магілёўскай вобласці, Руслан пераслаў відэа ў паблік «УКантакце» РУХ, які прызнаны ўладамі Беларусі «экстрэмісцкім». Варта адзначыць, што само відэа доўжыцца ўсяго 12 секунд і ў ім нічога фактычна не адбываецца - склад з ваеннай тэхнікай проста стаіць на станцыі.
Праз некаторы час мужчыну затрымалі супрацоўнікі КДБ. Яму прад'явілі абвінавачанне па ч.1 арт.361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК РБ.
Па інфармацыі ад былых палітвязняў, Русланвыйшаў наволюў пачатку2026 г.
Вырак суда 24.07.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Жанна была затрымана 11 мая 2023 года проста ў школе № 63, куды прыйшла на сустрэчу з настаўніцай свайго дзіцяці. У кастрычніку таго ж года яна была асуджаная па некалькіх крымінальных артыкулах, у тым ліку за "распальванне варожасці".
Па паведамленнях СМІ, падчас пратэстаў 2020 года міліцыя затрымлівала яе па адміністрацыйных артыкулах.
Па падліках праваабаронцаў, Жанна павінна была выйсці на волю зімой 2026 года.
Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Уладзіславу змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залы суда. Мужчына працаваў слесарам 4 разраду ў адкрытым акцыянерным таварыстве.
Вырак суда 13.06.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.