Трансгендэрны мужчына. Пры напісанні ліста звярніце ўвагу: указвайце на канверце пашпартныя дадзеныя Алега (Вольга Аляксееўна Заяц). Працаваў рамеснікам, вырабляў бранзалеты і іншыя сувеніры, якія можна было набыць у лаўцы Свята-Елісавецінскага манастыра. Мае захворванне страўніка, а таксама праблемы з апорна-рухальным апаратам (ампутаваны пальцы на нагах).
Затрыманы 29.03.23, як мяркуецца, за ўдзел у акцыях пратэсту. У кватэры быў праведзены ператрус супрацоўнікамі КДБ. Алег спачатку знаходзіўся некалькі тыдняў у СІЗА КДБ, затым - на экспертызе ў РНПЦ псіхічнага здароўя, цяпер пераведзены ў СІЗА-1.
Раней Алег неаднаразова затрымліваўся паводле палітычных артыкулаў. Ва ўсіх выпадках у знак пратэсту Алег аб'яўляў і трымаў сухую галадоўку.
Уладзіслава абвінавацілі ва ўдзеле ў мінскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Уладзіславу змянілі меру ўтрымання з узяцця пад варту на падпіску аб нявыездзе і вызвалілі з залы суда. Мужчына працаваў слесарам 4 разраду ў адкрытым акцыянерным таварыстве.
Вырак суда 13.06.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Згодна з матэрыяламі справы, у лютым 2022 года яна размясціла каментар, які «абразіў і зняважыў гонар і годнасць» Падвойскага, Мельніка і Казлова і «быў накіраваны на падрыў аўтарытэту прадстаўнікоў прадстаўнікоў улады». Пасля апублікавання ў тэлеграм-канале "КіберСлівы" роліка са злівам тэлефоннай гутаркі з верасня 2020 года Падвойскага, Мельніка і Казлова, якая стала доказам таго, што міліцыя паказвае суддзям, якія рашэнні выносіць удзельнікам мірных пратэстаў. Пад ім пакінулі водгукі больш за два дзясяткі чалавек, сярод якіх апынулася і Кацярына Леў. Затрымалі Кацярыну праз год - 01.02 2023 года.
Выйшла 20 жніўня 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 30.05.2023:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, прафсаюзны актывіст. Паводле абвінавачання , Кандрацюк пакідаў у сацыяльных сетках негатыўныя каментары, якія дыскрэдытуюць уладу і абражаюць Аляксандра Лукашэнку.
Актывіста затрымалі разам з некалькімі супрацоўнікамі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Рэспублікі Беларусь 5 верасня 2022 года. Ён атрымаў 13 сутак адміністратыўнага арышту, але на волю больш не выйшаў.
11.07.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках павінен быў выйсціна волю3верасня2025 г.
Вырак суда 17.05.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Злаце 20 гадоў. КМС па біятлоне і па веласпорце. Затрыманая за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе (тады ёй было 17 гадоў), на месцы акцыі аказалася выпадкова, калі вярталася з трэніроўкі.
Вырак суда 30.05.2023:
2 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.