Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году. Сяргей быў затрыманы падчас "хапуна" ў Дзяржынску ў пачатку красавіка і змешчаны пад варту. Да суда ён утрымліваўся ў жодзінскай турме. Яго з жонкай ідэнтыфікавалі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Жыхар Баранавічаў. Быў затрыманы ў сярэдзіне лютага 2023 года. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 8 сакавіка 2021 года ў Instagram ён выклаў старыс "з тварам Лукашэнкі ў жаночым абліччы" і тэкстам: «З 8 сакавіка, дарагая жанчына. Найжорсткага здароўя і толькі прыемных ашчушчэнняў». За гэта абвінавацілі ў публічнай абразе Лукашэнку.
Таксама Уладзіслава абвінавацілі ў тым, што ён некалькі разоў адправіў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" відэа і тэксты (напрыклад, відэа расейскіх вайсковых самалётаў і цягнікі з расейскімі вайскоўцамі). Гэта кваліфікавалі як "іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па ч.1 арт.361-4 КК.
05.09.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 21.06.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
23.04.2024 у Зміцера адбудзецца суд па замене рэжыму на больш строгі, яго хутчэй за ўсё адправяць у калонію. Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў сярэдзіне снежня 2024 года.
Вырак суда 18.09.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыйны суд, які адбыўся 29.08.2023 адмяніў прысуд круглянскага суда ад 30.05.2023. Справа будзе накіравана на новы разгляд у іншы раённы суд Магілёўскай вобласці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.