Мае 3 групу інваліднасці (страта слыху). Абвінавачваецца ў размяшчэнні абразлівага каментара ў мэсэджэры тэлеграм у дачыненні да Лукашэнкі А.Г. Пракурор запытаў 1,5 гады пазбаўлення волі.
Таксама ў працэсе ўдзельнічаў перакладчык з мовы жэстаў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены напрыканцы 2023 года.
Паводле пазіцыі абвінавачання, Сцепанюк быў затрыманы ў 01:50 ночы па артыкуле 24.4 КаАП, яго павезлі на міліцэйскім аўтамабілі ў РАУС, і па дарозе ў аддзяленне міліцыі Сцепанюк абразліва выказваўся пра міліцыю і Аляксандра Лукашэнку з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, усё фіксавалася на відэарэгістр. Андрэй Сцепанюк на судзе заявіў аб поўным прызнанні віны. Падчас следства ён апазнаў сябе на запісах з відэарэгістратара. У якасці абцяжваючых абставінаў просяць улічваць нядаўнюю судзімасць па арт.149 КК, у якасці змякчальнай акалічнасці - наяўнасці на ўтрыманні маленькага дзіцяці.
03.02.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Денис никогда не выступал против власти. На митинги не ходил. В тот день он возвращался с работы, а накануне его только выпустили с суток за избиение жены (сыновья вызвали наряд). А тут рядом в форме падает сотрудник. Вот и пнул его - выместил злость. Приговор суда 9 лет строгого режима. Направлен отбывать в Оршу. 08.09.2023 вышел по УДО с подписанным контактом с ЧВК и отправка в Украину. Никакой он не политический заключенный, а наемник в рядах ВС РФ и предатель.
Вырак суда 16.01.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кіраваў турыстычным агенцтвам «Студыё Трэвел», па адукацыі юрыст. У Антона ёсць дачка, якая нарадзілася пасля таго, як ён быў затрыманы.
Антона асудзілі за фота з пратэстаў, якія ў яго былі на мабільным, але на якіх яго самога не было. А таксама за эпізод з бойкай з сілавіком у метро, дзе пасажыры перашкодзілі затрыманню і збіццю чалавека пасля акцыі пратэсту. Антон патрапіў на відэа выпадкова і праз 2 гады быў затрыманы і асуджаны.
21.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
23.01.2023
Ёсць нованароджаная дачка. 0,5 гады.
23.01.2023
Стаіць на прафілактычным уліку як схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю. Чырвоная карта.
Абвінавачанне будуецца на каментарах , якія Котаў нібыта пакідаў у так званых экстрэмісцкіх Telegram-каналах на працягу паўтара месяца пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020. Там сьледчыя рэжыму Лукашэнкі нібыта знайшлі ўсе злачынствы па пералічаных артыкулах.
Таксама вядома, што Івана двойчы затрымлівалі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020. Упершыню непасрэдна пасля 9 жніўня. Другі раз сілавікі Лукашэнку схапілі Котава ў сярэдзіне лютага 2021-га. Тады АМАП затрымаў 68 чалавек у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна - удзельнікаў і гледачоў канцэрта гуртоў «Разбітае сэрца пацана».
Выйшаў на волю 17 лютага 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 27.02.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле прад'яўленага абвінавачвання, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 6А, пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта minsk_news з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў яго адрас.
У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
Акрамя пазбаўлення волі да Вадзіма будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Вырак суда 05.12.2022:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
З канца кастрычніка 2022 года мужчыну трымалі пад вартай, праз месяц яго перавялі пад хатні арышт. Пасля прысуду раённага суда зноў узялі пад варту.
Крымінальную справу завялі праз інцыдэнт з дзяржаўным сцягам РБ.
Паводле абвінавачання, у адзін з дзён на ганку сельсавета А Г.Аброва (Івацэвіцкі р-н) сабралася кампанія з 5 чалавек, сярод тых, хто сабраўся быў і Аляксей. Хлопцы выпівалі і раптам Аляксей вырашыў забрацца па вадасцёкавай трубе і зняць дзярж сцяг. Пры гэтым мужчына зламаў трубу, а сцяг паклаў на ганак. Дзяўчына з гэтай жа кампаніі падняла сцяг і прыставіла яго да сцяны.
Гэтую гісторыю прадстаўнікі абвінавачвання кваліфікавалі як здзек над дзяржаўным сцягам РБ.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў жніўні 2022 года па абвінавачанні ў "пашкоджанні сцяны крамы ў горадзе Докшыцы чырвонай васковай крэйдай". Ён напісаў на сцяне надпіс "3%" і пасля быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі.
Вядома, што незадоўга да затрымання Аляксандр актыўна крытыкаваў гандлёвыя аб'екты ў Докшыцах — за продаж пратэрмінаваных прадуктаў і парушэнне санітарных нормаў.
Ён быў вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паўла Амяльянава абвінавацілі ў тым , што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў Telegram-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.
Таксама мужчыне паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час выкрадаў веласіпеды, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Бабруйчанін скраў у агульнай складанасці 27 ровараў коштам 11 000 рублёў.
Мужчына раскаяўся ў зробленым і поўнасцю прызнаў сваю віну.
18.05.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Суд прызнаў вінаватым у тым, што 30 жніўня 2021 года ён у адным з Telegram-чатаў пакінуў некалькі каментароў абразлівага характару і, як паказала экспертыза, тым самым публічна абразіў Лукашэнку, "наўмысна прынізіў яго гонар і годнасць у непрыстойнай форме".
Суддзя Аляксандр Краўчанка прызначыў яму тады пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання тэрмінам на 3 гады. Аднак пракурор вынес пратэст на прыгавор, які быў разгледжаны 9 лютага. Судовая калегія Магілёўскага аблсуда вынесла новае пакаранне - пазбаўленне волі.
Працуе майстрам на элеватары на ААТ "Лідахлебапрадукт". У дзень затрымання Ігара выклікалі на прахадную, спачатку два "супрацоўнікі", потым падляцеў бус, з якога выскачыў АМАП у экіпіроўцы. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
22 снежня 2022 года адбыўся апеляцыйны суд.
Вырак суда 03.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.