Віталя абвінавацілі ў напісанні аднаго тэлеграм-каментара ў чаце «Лухтавікінгі» пра Мікалая Карпенкава (у 2020 годзе Карпенкаў займаў пасаду начальніка ГУБАЗіК, а ў канцы 2020 года яго прызначылі намеснікам міністра МУС). Карпенкаў вядомы шырокай публіцы тым, што менавіта ён падчас пратэстаў 2020 года ў Менску разбіў адзіную вітрыну.
Вырак суда 11.07.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 50 базавых велічынь штрафу.
Таццяну затрымалі падчас "хапуна" ў Дзяржынску ў пачатку красавіка і змешчаны пад варту. Яе з мужам ідэнтыфікавалі па групавым фотаздымку з акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
Як сцвярджаецца ў судовай пастанове, яўка з пакаяннем была напісана Аленай добраахвотна 04.04.2023. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 25 кастрычніка 2020 года ў Менску ўдзельнічала ў пратэстнай акцыі і выходзіла на праезную частку. Алену апазналі па фатаграфіях з акцыі пратэсту, знойдзеных у інтэрнэце. Да суда жанчына знаходзілася пад залогам памерам 37000 рублёў. Алена цалкам прызнала віну і раскаялася ў зробленым.
Алена Мілаева мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працавала эканамістам у адкрытым акцыянерным таварыстве.
Алега судзілі за тое, што ў лютым 2023 г. той распісаў некалькі сцен у пад'ездзе шматпавярховага дома. У надпісах былі абразы А.Лукашэнкі.
Першы раз Кардаша затрымалі яшчэ ў сакавіку-2023. І тры разы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Кожны раз яму прысуджалі "суткі". Першы суд прайшоў 9 сакавіка 2023 г. за тое, што ў «Аднакласніках» у мужчыны знайшлі відэа жніўня 2020 года з лагатыпам «TUT.BY». Другі суд быў 17 сакавіка за тое, што дома ў мужчыны знайшлі апрацоўчыя дошкі з «выявай сабакі ў касцы з эмблемай СС, дошку з выявай мужчыны ў касцы з эмблемай СС» - гэта значыць Кардаш такім чынам нібыта «захоўваў з мэтай распаўсюджвання прадметы з выявай нацысцкай сімволікі». Трэці суд прайшоў 29 сакавіка з-за таго, што падзяліўся відэа ў сацсетцы «Аднакласнікі»: на відэа быў лагатып «Nexta» (там было жорсткае прыгнечанне менскіх пратэстаў, якія праходзілі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года). Кардаш падзяліўся такім відэа 14 жніўня 2020 года.
12.09.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю ў кастрычніку 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.