Адбываў пакаранне ў ВУАТ па арт. 328 КК РБ, дзе яму замянілі пакаранне з абмежавання пазбаўлення волі (10 месяцаў і 7 дзён). Будучы ў ВУАТ, напісаў "абразлівыя" каментары, за што яго асудзілі на 1 год і 1 месяц пазбаўлення волі.
22 студзеня 2024 года Вадзіма зноў судзілі па арт. 411 г. 1 КК "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі".
Па падліках павінен быў выйсціна волю 6ліпеня2025 г.
Вырак суда 27.07.2023:
1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму
Па матэрыялах следства , Мікіта бруй, пачынаючы з траўня па лістапад 2022 года “з мэтай распаўсюджвання ідэалогіі нацызму, адабрэння і адмаўлення злачынстваў супраць міру і бяспекі чалавецтва, ваенных і іншых злачынстваў, з дапамогай мабільнага тэлефона неаднаразова размяшчаў у розных Telegram-каналах выявы і каментары. , накіраваныя на рэабілітацыю нацызму.
Ён жа ў ліпені і жніўні 2022 года для забеспячэння дзейнасці дэструктыўных Telegram-канала і Telegram-групы, дакладна ведаючы аб тым, што іх інфармацыйная прадукцыя прызнана судом экстрэмісцкімі матэрыяламі, пераслаў публікацыі з названых рэсурсаў у іншыя Telegram-супольнасці".
Мікіта Бруй-стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.
У лістападзе 2022 года дзяржканалы паведамілі пра затрыманне пецярых удзельнікаў закрытага чата "Саюз Беларускага нацыянальнага шчыта" (СБНШ), прызнанага "экстрэмісцкім фарміраваннем".
Тэрмін пакарання быў скарочаны ў выніку абскарджання з трох да двух гадоў.
15.09.2023 прысуд уступіў у законную сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за каментар у чаце "Карнікі Беларусі". Суд расцаніў каментар "што ні морда, то парася", пакінуты пад публікацыяй пра супрацоўніка ГУБАЗіК Юрыя Скока, абразлівым і акрамя пакарання прызначыў штраф - 3 700 рублёў і маральную кампенсацыю пацярпеламу - 2000 рублёў.
Калі Андрэй адбываў пакаранне, то павінен быў выйсці на волю не пазней за люты 2025 года.
Вырак суда 26.07.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Генадзь Палянін, "выкарыстоўваючы ў якасці сродку ўчынення злачынства персанальны камп'ютар у адкрытым для публічнага доступу карыстальнікаў месэнджэра "Telegram" у чаце" Беларусь у шоку! Chat", размясціў тэкставае паведамленне, якое зневажае гонар і годнасць асобы прэзідэнта ў непрыстойнай форме, тым самым наўмысна публічна прынізіў гонар і годнасць яго асобы."
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.