Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў некалькіх пратэстных акцыях у Менску, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Мужчына поўнасцю прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Яго апазналі па фота і відэазапісах, якія той рабіў падчас мітынгаў. Здымкі знайшлі ў тэлефоне Вадзіма падчас затрымання.
Вадзім Мірончык мае сярэднюю адукацыю, працуе дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.
Сяргею 37 год. Мае непаўналетнюю дачку. Як мяркуецца, быў затрыманы 08.06.2023.
Паводле абвінавачання , Сяргей Корсак на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» некалькі разоў размясціў выяву з тэкстам, які «ганьбіць гонар і годнасць» Лукашэнкі.
20.10.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў 22.03.2024вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.08.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Быў асуджаны за каментар, які ўтрымлівае слова: дзярмо і рэпост відэа з тэлеканала Дождж, дзе Зміцер Шчыгельскі і вядучая канала абмяркоўвалі дыягназ «мазаічная псіхапатыя» ў Лукашэнкі А.Г.
26.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.08.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.