Максім якраз праходзіць тэрміновую ваенную службу ў вайсковай часці ў Барысаве.
Па матэрыялах абвінавачання , Максім, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, “стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.
У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.
Ірыну абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстных акцыях у жніўні 2020 года, у выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Жанчына поўнасцю прызнала віну ў раскаянным у зробленым. Як паведаміла прэс-служба пракуратуры, настаўнік нібыта "супрацьпраўнымі паводзінамі падала маладым людзям негатыўны прыклад".
Ірына Мажарская-цяпер ужо былая настаўніца геаграфіі мінскай гімназіі № 25 імя Рымы Шаршнёвай. Яна рыхтавала вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе, была кіраўніцай каманды горада Мінска па геаграфіі. У мінулым годзе адзін з яе вучняў на Алімпіядзе атрымаў дыплом трэцяй ступені па геаграфіі, а адміністрацыя гімназіі выказвала Ірыне словы падзякі за добрую працу.
Паводле матэрыялаў абвінавачання , Артур Панчанка, “дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе асоб прыкладна з 21 гадзіны 9 жніўня да 1 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, “стаяў на праезнай частцы аўтамабільнай дарогі, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскаў у ладкі, гучна крычаў, свістаў, выкрыкваў розныя лозунгі, пры гэтым адмаўляўся ад выканання законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады”.
У Жлобіне, як сцвярджае следства, у дзень выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 9 жніўня 2020 года каля 22 гадзін у раёне гарадской плошчы сабраўся агрэсіўна настроены натоўп у колькасці больш за 1000 чалавек.
Артур служыў па кантракце ў вайсковай часці на пасадзе старшага пажарнага ратавальніка ваеннай каманды супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ у Жлобіне.
Затрыманы за сувязь з Максімам Лапаціным: за дзень да арышту Максіма яны сустрэліся, Максім аддаваў яму доўг у 20 рублёў. Сяргей - шматдзетны бацька. Малодшай дачкі 14 месяцаў.
Уладальнік крэатыўнага агенцтва. Кірылу абвінавачваюць у тым , што ён выходзіў на пратэсты і напісаў некалькі каментароў у тэлеграм-чатах. У пасце ГУБАЗіК кажа, што яны "пакараюць усіх ананімаў", але ніякім ананімам Кірыл не быў — ягоны рахунак падпісаны ўласным імем.
На "пакаяным відэа" Сафія кажа, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта стаяла на дарозе з плакатам. Па словах сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты, і таму яна была затрыманая.
Вырак суда 12.09.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.