Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з Расціславам. На камеру затрыманы кажа, што "з 2020 года пісаў гнеўныя каментары". У роліку паказваюць скрыншоты паведамленняў «падлы» і «сукі». Мужчына дадае, што зарэгістраваўся ў чат-боте "Перамога".
Расціслаў Лосеў працуе трэнерам каратэ ў Магілёве. У 2020 годзе ён заняў II месца на чэмпіянаце РГА «БФК» па Кіокушынкай Каратэ-до.
Затрымалі Наталлю 16 лістапада, але ў той жа дзень выпусцілі пад залог памерам 18500 рублёў.
Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 23 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Наталля "выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру". Жанчыну апазналі па фатаграфіі з інтэрнэту і звестках мабільнага аператара. Яна поўнасцю прызнала віну.
Наталля Ажнова мае вышэйшую адукацыю, працуе спецыялістам па продажах.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.