У відэа з праўладных каналаў Ульяна кажа, што ўдзельнічала амаль ва ўсіх нядзельных маршах і ў жаночых пратэстах. За гэта ў яе некалькі адміністратыўных штрафаў. Ва Ўльяны ёсць маленькае дзіця. Згодна з спісамі затрыманых, жанчыну затрымлівалі таксама каля выбарчага ўчастка 27 лютага 2022 года. Інфармацыя аб затрыманні з'явілася 23 кастрычніка 2023 года.
Мінчанку абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстнай акцыі ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, жанчына "выкарыстоўвала ў якасці пратэстнай сімволікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру і выкрыквала лозунгі". Сняжана цалкам прызнала віну і паведаміла, што разам з іншымі пратэстоўцамі несла вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
Жанчыну апазналі па фатаграфіі з інтэрнета. Падчас вобыску ў яе дасталі байку і джынсы, у якіх мінчанка была на пратэстнай акцыі. Да суда дзяўчына знаходзілася пад вартай. Пасля абвяшчэння прысуду Сняжану вызвалілі ў зале суда.
Сняжана Марозава мае вышэйшую адукацыю і працуе прадаўцом-кансультантам у таварыстве з абмежаванай адказнасцю.
Мужчыну знайшлі па фатаграфіі ў перапісцы ягонай знаёмай, калі аглядалі яе тэлефон.
На судзе Васіль Рубцоў прызнаў віну ў поўным аб'ёме. Ён распавёў, што аб правядзенні пратэстнага Марша ў кастрычніку 2020 года ён даведаўся з інтэрнэту. На акцыю спецыяльна прыехаў з вёскі на машыне. Калі ўбачыў натоўп пратэстоўцаў з сімволікай, то далучыўся да іх. Мужчына прызнаў, што выходзіў на праезную частку дарогі, дзе яго знаёмыя сфатаграфавалі яго з незнаёмцам, які меў пры сабе плакат з пратэстным лозунгам. Каля 16 гадзін ён сышоў з маршу. Васіль на працэсе адзначыў, што лозунгі пратэстнага характару на маршы ён не выкрыкваў, гучных воплескаў рукамі не рабіў.
Да суда знаходзіўся пад залогам у суме 18 500 рублёў.
Жыхар Ваўкавыскага раёна, затрыманы пасля вяртання ў Беларусь з Польшчы.
Аляксандр кажа ў відэа на праўладным канале, што быў затрыманы за распаўсюд "экстрэмісцкіх" матэрыялаў у інтэрнэце, а таксама што ў 2020 годзе ён удзельнічаў у мітынгах.
З 2009 года ён жыў у Польшчы і з 2017 года ёсць від на жыхарства. 6 студзеня ён прыехаў у Беларусь з сям'ёй.
Прапагандысты апублікавалі інтэрв'ю з Таццянай Собаль, якая, як паведамляецца , вярнулася на радзіму праз «камісію па вяртанні». Жанчыну прымусілі расказаць пра тое, як ёй было дрэнна за мяжой і як яна, «паддаўшыся ўплыву», удзельнічала ў пратэстах у 2020-ым годзе.
Нягледзячы на вяртанне праз камісію, Таццяну чакае суд - ёй інкрымінуюць "народны" артыкул 342 КК. Яна знаходзіцца на волі пад залогам.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.