Мужчыну абвінавацілі ў тым , што ён у "Аднакласніках" лайкнуў і аддаў публікацыю з тэкстам пра Лукашэнку, у якой яго абвінавачваюць у здзяйсненні цяжкага і асабліва цяжкага злачынства. Суд убачыў у гэтым паклёп на палітыка.
Да суда Аляксандр знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Ён поўнасцю прызнаў віну.
Аляксандр Захарчык мае сярэднюю адукацыю і працуе вадзіцелем.
Вырак суда 05.03.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
На судзе Таццяне ставілі ў віну тое, што ў кастрычніку 2021 года «праз ліставанне ў сацыяльнай сетцы “Facebook” наўмысна незаконна распаўсюдзіла інфармацыю аб персанальных дадзеных, якія складаюць асабістую таямніцу, оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку АУС Магілёўскага райвыканкама без яго згоды ў сувязі ». У выніку з асабістымі дадзенымі міліцыянта азнаёміўся "неабмежаваны круг асоб" .
Як мяркуецца, да суда жанчыну трымалі ў баранавіцкім СІЗА №6: сама яна жыве ці ў Ляхавіцкім, ці ў Лунінецкім раёне, але ў снежні 2023 года яе двойчы судзілі ў баранавіцкім судзе па арт.19.11 КаАП (прычым другі раз судзілі па Скайпе). Гэта вынікае з пастаноў баранавіцкага суда ў дачыненні да Макаравай. Па тых адміністрацыйных справах жанчыне давалі 10 сутак арышту, штраф на 20 базавых (740 рублёў) і канфіскавалі тэлефон.
Вырак суда 13.03.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы адзінства шостага верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Яе апазналі па фатаграфіях і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна поўнасцю прызнала сваю віну.
З 25 студзеня па 1 лютага 2024 года жанчына знаходзілася пад вартай. Пазней да суда - пад закладам памерам 12 000 рублёў.
Жанна Дудзінская мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і працуе медсястрой у прыватным прадпрыемстве "Гематэст".
Вырак суда 01.03.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па матэрыялах абвінавачання 37-гадовы Ілля Булье, 23 жніўня 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі горада Мінска, прыняў удзел масавай акцыі пратэсту на праспекце Незалежнасці, парушаў грамадскі парадак, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам, што пацягнула парушэнне працы грамадскага транспарту.
Іллю затрымлівалі таксама 19 кастрычніка 2020 г. за ўдзел у аналагічнай акцыі.
Паводле версіі абвінавачання , Уладзіміру "было дакладна вядома аб правядзенні пасля 9 жніўня 2020 года несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў у г. Мінску, у якіх ён прыняў удзел 11, 18 і 25 кастрычніка, а таксама 1 лістапада 2020 года". Прымаючы актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, ён неаднаразова выходзіў на праезную частку дарогі і здзяйсняў відэаздымку на мабільны тэлефон, суправаджаючы яе сваімі каментарамі. Відэазапісы, якія ён захоўваў на кампутары па месцы жыхарства, сталі адным з доказаў яго вінаватасці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.