Аляксандр быў асуджаны восенню 2024 года па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгавораны да пазбаўлення волі; на судзе ён віну не прызнаў. Вядома, што Аляксандр мае інваліднасць — у яго адсутнічае адна нага. Апошнім вядомым месцам яго працы была Кобрынская ветэрынарная станцыя, адкуль ён 25 сакавіка 2021 г. сышоў у стачку.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вядомы баскетбольны суддзя. Яго затрымалі за стварэнне баскетбольнага чата.
Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у "абразе Лукашэнкі" і "стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня" па арт. 361-1 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.
Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя ФІБА з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Ўкраіне.
16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" - тады паведамлялася, што стаўленне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.
13.12.2025 годабыў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
Вырак суда 01.04.2025
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
З 2013 года Крысціна працавала ў кампаніі Ernst & Young і даслужылася да пасады старэйшага спецыяліста па аўдыту (Assurance Senior). Яна любіць актыўны адпачынак — горы і спорт, а за апошнія гады наведала некалькі розных краін.
У снежні 2024 года Крысціну асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску. Паводле «спісу экстрэмістаў», тады дзяўчыну прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У верасні 2025 года Крысціну паўторна судзілі па абвінавачваннях у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці», «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» і «распальванні варожасці», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Андрэю Лабадзе 54 гады. Ён мінчанін, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (тады — Мінскі радыётэхнічны інстытут) у 1993 годзе. З таго часу працаваў у банкаўскай сферы.
Андрэя затрымалі ў красавіку 2024 года. 12 красавіка яму прысудзілі адміністрацыйны арышт за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля гэтага супраць яго завялі крымінальную справу. У відэа ГУБАЗіК ён кажа, што зрабіў донат у фонд «Краіна для жыцця» і пісаў каментары.
Вырак суда 05.11.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.