Андрэй быў затрыманы разам з жонкай у кастрычніку 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сярэдзіне 2025 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Падрабязнасці справы невядомыя.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 08.07.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле паведамлення суда , сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце "выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў" . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Гэта ўжо 14-я група людзей, якіх асудзілі паводле артыкула 342 КК за пратэсты таго дня ў Брэсце.
Юрыйса, прадпрымальніка і грамадзяніна Латвіі, затрымалі ў жніўні 2024 года і асуджаны па трох крымінальных артыкулах, уключаючы «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь». Сутнасць абвінавачання застаецца невядомай, паколькі працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.