- Аб'яднанні
- Актывісты
Арцём, актывіст анархічнага руху, быў затрыманы 4 жніўня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У студзені 2022 года Арцёму і іншым фігурантам прад'явілі дадатковыя абвінавачанні — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні за падпіску на тэлеграм-канал «Прамень». На момант яго затрымання канал яшчэ не быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў; гэта адбылося толькі ў лістападзе 2021 гады.
У красавіку 2022 года Арцёма прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Быў вызвалены ў ліпені 2024 года ў межах памілавання.
Алу асудзілі за каментар у сацыяльнай сетцы пад фатаграфіяй намесніка начальніка Кобрынскага РАУС. Па версіі абвінавачання, апублікаваны 25 жніўня 2020 года каментар утрымліваў ненарматыўную лексіку і негатыўную ацэнку прадстаўніка ўлады.
У сакавіку 2022 года Ала была памілаваная.
Максім быў асуджаны ў 2021 годзе па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
У ліпені 2022 года ён быў вызвалены па памілаванні.
У лютым 2024 года адбылося судовае паседжанне па трох артыкулах — "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці", а таксама "незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў і псіхатропаў". Падрабязнасці справы і вынік разгляду невядомы.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дзяніс быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за каментары, пакінутыя ў Telegram-чаце "Маладзечна для жыцця Chat". Пацярпелымі прызналі супрацоўнікаў міліцыі Маладзечна, супрацоўніцу гродзенскага АМАПу, а таксама публічных асоб — Лукашэнку, Ярмошыну і Карпенкава.
У жніўні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Яўген быў асуджаны ў красавіку 2021 года па артыкуле аб апаганенні дзяржаўнага сцяга за тое, што тузануў сцяг, які вісеў на гандлёвым цэнтры, і той упаў.
Вызвалены ў верасні таго ж года ў рамках памілавання.
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прызнаны вінаватым у абразе начальніка Аршанскай інспекцыі па справах непаўналетніх Вішнеўскага — у каментары, апублікаваным у Telegram-чаце "Орша 97%".
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Замежныя грамадзяне
- Студэнты
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Ігар быў асуджаны за каментар, пакінуты ў Telegram-канале наконт сітуацыі са збіццём цяжарнай жанчыны міліцыянерам.
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску, падчас якой ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання мужчыне стала дрэнна, і яго пад канвоем даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, дзе дыягнаставалі перадінфарктны стан і змясцілі ў рэанімацыю. Як толькі ягоны стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ і пазней асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках».
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
