Падрабязнасці крымінальнай справы невядомыя - суд праходзіў у закрытым рэжыме. Верагодна, Наталля Говарава спрабавала абскардзіць прысуд Аршанскага суда.
Вырак суда 13.03.2025
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 200 базавых велічынь штрафу, 5000 рублёў кампенсацыі.
Антон вучыўся па спецыяльнасці "правазнаўства" на кафедры адміністрацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў факультэта міліцыі.
У інтэрв'ю газеце "На страже" ён казаў, што ішоў у ВНУ мэтанакіравана, каб стаць вайсковым юрыстам. Пры паступленні ён набраў больш за 300 балаў, вучыўся на дзявяткі, займаўся спортам, пісаў для міліцэйскіх газет і ўдзельнічаў у канферэнцыях. Паралельна, у 2022, ён скончыў Інстытут бізнесу БДУ па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне". Апошні раз ён быў анлайн на сваёй пустой старонцы "УКантакце" 31 ліпеня 2024 года.
Дата суда і сутнасць справы невядомыя, але абвінавачанне гучыць так - "парушэнне патрабаванняў па ахове дзяржаўных сакрэтаў" (артыкул 375-2 Крымінальнага кодэкса).
Судзячы па статуце "які адбывае пакаранне" у спісе экстрэмістаў і поўнай неактыўнасці ў сацсетках, ён атрымаў пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мае грамадзянства РФ. Была затрыманая 23красавіка2025 года, у той самы дзень у яе адбыўся ператрус.Затрымана ўрамкахкрымінальнайсправыаб паведамленняху бот"Беларускагагаюна ".
Яраслава родам з Рагачова. У нейкі момант дзяўчына пераехала ў Мазыр-верагодна, адразу пасля заканчэння ўніверсітэта.
У апошнія гады працавала настаўніцай у вясковай школе. Яна выкладала нямецкую мову ў Майсееўскай базавай школе ў аднайменным невялікім аграгарадку. Была таксама педагогам-арганізатарам.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 09.09.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў дырэктарам беларуска-амерыканскага сумеснага прадпрыемства "Завод шклопакетаў і архітэктурнага шкла", а таксама дырэктарам кампаніі Glass Engineering у РФ.
20 снежня 2024 года Павел быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле "Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць". Пасля гэтага на яго завялі крымінальную справу за перасылку ў 2022 годзе ў чат-бот "Хартыя-97" дадзеных аб перамяшчэнні тэхнікі ў РФ падчас камандзіроўкі. У 2025 годзе ён быў асуджаны па артыкуле "Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 07.05.2025
невядома гадоў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.