- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія ўпершыню была асуджана разам з мужам за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, аднак супраць іх ужылі вадамёт. Суд прызначыў Юліі абмежаванне волі ў выглядзе "хатняй хіміі".
Праз некалькі месяцаў, 13 кастрычніка 2021 года, у яе доме адбыўся ператрус, пасля якога яе затрымалі ў рамках новай крымінальнай справы і ўзялі пад варту ў СІЗА. У другі раз яе асудзілі ў ліпені 2022 года па шасці крымінальных артыкулах, абвінаваціўшы ў прадастаўленні інфармацыі аб службовых асобах, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу яе сям'і. Суд прыгаварыў Юлію да пазбаўлення волі і штрафу. Па выніках апеляцыі суд скараціў тэрмін зняволення ўсяго на тры месяцы і зменшыў суму штрафу. У выніку канчатковы тэрмін склаў 4 гады і 9 месяцаў.
У студзені 2025 года стала вядома, што над Юліяй прайшоў трэці суд па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Восенню 2025 года выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Дар'я была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Эліна была асуджаная за тое, што расцягнула плакат з надпісам: «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак», перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Пакінула Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Эліны адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
Таццяну ў ліпені 2021 года асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за размяшчэнне ў сацсетцы відэа з вусным ненарматыўным тэкстам на адрас супрацоўнікаў ДПС, якое прагледзелі не менш як 120 тысяч чалавек.
Таццяна была затрыманая разам з мужам пасля ператрусу ў іх кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку «акт тэрарызму».
Яна была вызвалена 29 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ганна — журналістка тэлеканала "Белсат" і вядучая праграмы-антыфейк "Лукавыя навіны". Яна была затрымана 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "удзел у масавых беспарадках". У яе кватэры правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, пасля чаго Ганну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 23 ліпеня таго ж года яе вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазронай.
Пазней Ганна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Інэса – журналістка “Радыё Свабода”. Раней працавала на радыё "Беларуская маладзёжная", затым - на "101.2 fm". На “Радыё Свабода” займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы і актыўна асвятляла важныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця. У верасні 2020 года пазбавілася акрэдытацыі МЗС у сувязі з рашэннем ведамства правесці пераакрэдытацыю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яе затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў. Праз дзесяць дзён, дзевяць з якіх яна трымала галадоўку, Інэсу вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванай.
Пазней яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Выкладчыкі
Таццяна - сузаснавальніца школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта Bipart, магістар паліталогіі.
Яна была затрымана ў Мінску ноччу з 28 на 29 чэрвеня 2021 года ў аэрапорце пры праходжанні пашпартнага кантролю на выезд з краіны. Вядома, што Таццяна збіралася ляцець начным рэйсам у Тбілісі. Пазней стала вядома, што яна была затрыманая ў сувязі з узбуджанай крымінальнай справай. Таццяну даставілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а праз некалькі дзён перавялі ў СІЗА.
6 лютага 2023 года ў судзе пачалі разглядаць яе справу па абвінавачанні ў «дапамозе дзеянням, накіраваным на захоп улады», «заклікам да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы» і «распальванні сацыяльнай варожасці». 17 сакавіка таго ж года суд у закрытым рэжыме прыгаварыў Таццяну да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Юлія, праваабаронца і валанцёрка МЦГІ «Наш Дом», дачка вядомай праваабаронцы Наталлі Гарачкі-Басалыгі, была затрыманая 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Юлію вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Юлія была вызвалена ў зале суда. Час яе знаходжання пад вартай быў залічаны ў тэрмін адбывання пакарання, таму прысуд лічыўся поўнасцю адбытым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ніна, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Band, была затрымана разам з мужам, юрыстам праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімірам Лабковічам, 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў іх кватэры. Пасля ператрусу Ніну павезлі ў ДФР, а пасля на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы.
Вызвалена 23 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Алена, праваабаронца цэнтру “Вясна”, рэдактар серыі кніг “Беларуская турэмная літаратура” і суаўтар кнігі “Ну, вы ж самі ўсё разумееце!”, таксама пісала лісты палітвязням.
Яна была затрымана 14 ліпеня 2021 года падчас масавых затрыманняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яе дома адбыўся ператрус, пасля чаго Алену павезлі ў Следчы камітэт і пакінулі пад арыштам на 72 гадзіны.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Праваабаронцы
Яўгенія, валанцёрка праваабарончага цэнтра "Вясна" і грамадзянка Расіі, была затрымана на выхадзе з дому 14 ліпеня 2021 года і вывезена ў Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе, застаючыся ў статусе падазронай. Пасля яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Юлія, валанцёрка фонду "Краіна для жыцця", была затрымана 9 ліпеня 2021 года ў рамках "аперацыі КДБ па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб" і змешчана ў СІЗА па абвінавачанні ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
У траўні 2022 года меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе, пасля чаго Юлія пакінула Беларусь да пачатку суда.
