- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Першы суд над Вольгай, рамесніцай, адбыўся ў жніўні 2021 года. Справа была ўзбуджаная за каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад публікацыяй капітана міліцыі Руслана Куцко: «знаёмая морда» з трыма эмодзі какашкі. Суд прыгаварыў яе да абмежавання волі і выплаты кампенсацыі.
9 лютага 2022 года яе прызналі вінаватай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады» за каментар «абаср*ўся і зняславіўся» пад фатаграфіямі таго ж капітана і зноў прысудзілі да абмежавання волі, буйнога штрафу і кампенсацыі.
У 2023 годзе адбылося два судовыя пасяджэнні па пытанні замены штрафу на грамадскія працы; вынікі гэтых паседжанняў невядомыя.
Вядома, што палітычны пераслед і ціск на Вольгу працягваюцца: з сакавіка 2024 года па вясну 2025 года прайшло мінімум тры судовыя паседжанні па адміністрацыйным артыкуле за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Таццяна — сацыялагіня, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Упершыню была затрымана ў жніўні 2021 года пасля ператрусу і змешчана пад арышт на 10 сутак, аднак пасля вызвалення засталася ў статусе падазронай у межах крымінальнай справы.
Паўторна затрымана 23 сакавіка 2022 года — у дзень, калі прыйшла ў Следчы камітэт за адказам на хадайніцтва аб выездзе на лячэнне.
У чэрвені 2022 года Таццяну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
Раней Таццяна працавала ў Лідскім райвыканкаме на пасадзе старшага інспектара аддзела дакументацыйнага забеспячэння. У жніўні 2021 года яе асудзілі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. На момант затрымання Таццяна знаходзілася ў дэкрэтным водпуску па доглядзе за дзіцем.
У студзені 2023 года яна была вызвалена, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Наталля была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Наталля паспела пакінуць краіну да таго, як прыгавор уступіў у сілу.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Наталлі адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Юлія ўпершыню была асуджана разам з мужам за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, аднак супраць іх ужылі вадамёт. Суд прызначыў Юліі абмежаванне волі ў выглядзе "хатняй хіміі".
Праз некалькі месяцаў, 13 кастрычніка 2021 года, у яе доме адбыўся ператрус, пасля якога яе затрымалі ў рамках новай крымінальнай справы і ўзялі пад варту ў СІЗА. У другі раз яе асудзілі ў ліпені 2022 года па шасці крымінальных артыкулах, абвінаваціўшы ў прадастаўленні інфармацыі аб службовых асобах, якія маюць дачыненне да крымінальнага пераследу яе сям'і. Суд прыгаварыў Юлію да пазбаўлення волі і штрафу. Па выніках апеляцыі суд скараціў тэрмін зняволення ўсяго на тры месяцы і зменшыў суму штрафу. У выніку канчатковы тэрмін склаў 4 гады і 9 месяцаў.
У студзені 2025 года стала вядома, што над Юліяй прайшоў трэці суд па артыкуле аб "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці".
Восенню 2025 года выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Дар'я была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Таццяна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт.
Эліна была асуджаная за тое, што расцягнула плакат з надпісам: «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў — наш абавязак», перакрыўшы рух аўтамабільнага транспарту.
Пакінула Беларусь.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Эліны адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
Таццяну ў ліпені 2021 года асудзілі па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за размяшчэнне ў сацсетцы відэа з вусным ненарматыўным тэкстам на адрас супрацоўнікаў ДПС, якое прагледзелі не менш як 120 тысяч чалавек.
Таццяна была затрыманая разам з мужам пасля ператрусу ў іх кватэры супрацоўнікамі КДБ па абвінавачанні ў парушэнні трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку «акт тэрарызму».
Яна была вызвалена 29 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ганна — журналістка тэлеканала "Белсат" і вядучая праграмы-антыфейк "Лукавыя навіны". Яна была затрымана 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "удзел у масавых беспарадках". У яе кватэры правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, пасля чаго Ганну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 23 ліпеня таго ж года яе вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазронай.
Пазней Ганна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Інэса – журналістка “Радыё Свабода”. Раней працавала на радыё "Беларуская маладзёжная", затым - на "101.2 fm". На “Радыё Свабода” займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы і актыўна асвятляла важныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця. У верасні 2020 года пазбавілася акрэдытацыі МЗС у сувязі з рашэннем ведамства правесці пераакрэдытацыю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яе затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў. Праз дзесяць дзён, дзевяць з якіх яна трымала галадоўку, Інэсу вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванай.
Пазней яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Юлія, праваабаронца і валанцёрка МЦГІ «Наш Дом», дачка вядомай праваабаронцы Наталлі Гарачкі-Басалыгі, была затрыманая 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Юлію вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Юлія была вызвалена ў зале суда. Час яе знаходжання пад вартай быў залічаны ў тэрмін адбывання пакарання, таму прысуд лічыўся поўнасцю адбытым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ніна, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Band, была затрымана разам з мужам, юрыстам праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімірам Лабковічам, 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў іх кватэры. Пасля ператрусу Ніну павезлі ў ДФР, а пасля на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы.
Вызвалена 23 ліпеня 2021 года.
