быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы лютага 2024 г.
Быў затрыманы 29 верасня 2021 У Гомелі паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў Інтэрнэце пасля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зэльцэра. Вядома, што Максім інвалід 2 групы.
Вырак суда 28.09.2022:
3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Гомелі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У канцы лютага 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.09.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
быў затрыманы 30 верасня 2021 у Стоўбцах па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
1 кастрычніка 2021 года ў доме ў Мажэйкі прайшоў ператрус, сам ён крыху пазней быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна ў межах узбуджанай крымінальнай справы за артыкул у выданні пра Андрэя Зельцэра. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ і Саюз журналістаў Расіі заклікаў неадкладна вызваліць журналіста
Мажэйка — аўтар артыкула пра забітага ў перастрэлцы з супрацоўнікамі КДБ мінчука Андрэя Зэльцэра. Па версіі абвінавачання, Мажэйка «дзейнічаючы па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, у перыяд з 23 чэрвеня 2020 года па кастрычнік 2021 года здзейсніў шэраг злачынстваў». Таксама ён, "вырабіў і размясціў у інтэрнэце негатыўныя, непрыстойныя і недапушчальныя" выказванні ў дачыненні да Лукашэнкі.
Прадпрымальнік. Быў затрыманы 23 ліпеня 2021 года ў Маладзечне за "заклікі да пратэстаў і зліў гэтых сілавікоў". Яго асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту, але потым яго не вызвалілі, а перавялі ў СІЗА жодзінскай турмы.
пенсіянер, былы вадзіцель Жлобінскага РАУС. Яго затрымалі 26 траўня 2021 года за ўдзел у масавых беспарадках, 28 траўня ўзялі пад варту. Яго абвінавацілі ў тым, што ён з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года: стаяў у счэпцы, перакрываў рух транспарту і аказваў супраціўленне. Паводле абвінавачання, ён таксама прымяніў гвалт да супрацоўнікаў міліцыі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Аднак па словах Уладзіміра, ён быў цвярозы.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, Аляксандр Нагела пакінуў у тэлеграм-чаце "Смаргонь-ЧАТ" 13 каментароў, у якіх рэзка негатыўна выказваўся аб дзеяннях міліцыянтаў падчас акцый пратэсту пасля леташніх выбараў, таксама каментары ўтрымлівалі заклікі да гвалту. Нагела быў затрыманы ў пачатку чэрвеня і ўзяты пад варту да суда.
У чэрвені 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
25.09.2021
Отправляла письмо в Гродно, 24 сентября его вернули с пометкой "За выездом" и припиской "ИК-3 Витьба". Я так понимаю, что его перевели.
Згодна з абвінавачаньнем, Максім Цішкевіч у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года знаходзіўся на праспекце Машэрава, дзе далучыўся да іншых пратэстоўцаў, выходзіў на праезную частку дарогі, публічна выкрыкваў лозунгі, гучна пляскаў у ладкі і размахваў рукамі. жэсты ў бок супрацоўнікаў міліцыі.
У сакавіку 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
музыка гурта IRDORATH. Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання Дня нараджэння жонкі, вакалісткі гурта Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята. Частку людзей на працягу наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі
21.04.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
музыка, іграе на струнных інструментах. Быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання Дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі. Частку людзей на працягу наступных двух дзён асудзілі па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі.
11.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Артур быў асуджаны за тое, што ў лістападзе 2020 года зрабіў і ўстанавіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Гары ў пекле» на пустцы, размясціў яе фота ў тэлеграм-чаце, а таксама абмяркоўваў у іншым чаце пратэстную актыўнасць вясной 2021 года, што следства расцаніла як разжыгванне сацыяльнай варожасці.
Восенню 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Арцём быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў лістападзе 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген — былы памочнік пракурора Першамайскага раёна г. Мінска. У жніўні 2020 года ён ініцыяваў праверку дзеянняў людзей у форме ДАІ, якія збівалі байкераў. Праверка вынікаў не прынесла, і неўзабаве ён звольніўся з пракуратуры.
10 чэрвеня 2021 года Яўгена затрымалі і асудзілі за "пікетаванне праз размяшчэнне на балконе бчб-сцяга". Пазней тэрмін арышту працягнулі яшчэ на 15 сутак, а затым супраць яго распачалі крымінальную справу аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Дадаткова яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "распальванні варожасці".
У траўні 2022 года Яўген быў прыгавораны да пазбаўлення волі, а ў верасні таго ж года яго пазбавілі звання.
Зімой 2025 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.