На судовым пасяджэнні Наталля сказала, што ўбачыла разам з мужам, як група грамадзян з сімволікай накіроўвалася ў бок пр. Незалежнасці. Яны таксама вырашылі прайсці з натоўпам, перасоўваліся пры гэтым па тратуары. Дайшоўшы да праспекта, убачылі, што праезная частка перакрытая супрацоўнікамі міліцыі. У нейкі момант выйшлі на праезную частку паблізу пешаходнага пераходу, каб сфатаграфавацца, пры гэтым на запясце ў іх былі бел-чырвона-белыя стужкі.
Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў , Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў міліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Вызвалена вясной 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сілавікі прыйшлі дадому да Лосікаў а 8-й раніцы, сама Дар'я з двухгадовай дачкой Паўлінай яшчэ спала.
Па паведамленнях праўладных тэлеграм-каналаў, Дар'ю абвінавачваюць у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці ў выглядзе размовы з тэлеканалам «Белсат» вясной 2022 года, нягледзячы на тое, што тэлеканал яшчэ ў лістападзе 2021-га быў прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем". Такое інтэрв'ю, на думку аўтараў паста, можа прывесці да крымінальнай адказнасці па арт. 361−4 КК аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Паводле матэрыялаў абвінавачання Стасюлевіч і Марвіна, даведаўшыся з інтэрнэту пра запланаваную ў Мінску акцыю пратэсту, у адзін з вераснёўскіх дзён 2020 гады прынялі ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, рухаліся ў складзе калоны на тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку на праезнай частцы і паблізу праспекта Незалежнасці і вуліцы Леніна, пры гэтым Стасюлевіч публічна выкрыкваў лозунгі, блакіраваў і заступаў шлях транспартным сродкам.
Абвінавачанне лічыць, што неабвержнымі доказамі іх вінаватасці з'яўляюцца фотаздымкі і відэазапісы, на якіх зафіксаваны абставіны здзейсненых імі дзеянняў.
19 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынеслі прысуд раней судзімай Наталлі Тодрас — на 2,5 гады "хатняй хіміі". Адзін з пацярпелых спагнаў 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Абвінавачаная ў кастрычніку 2020 года, будучы ўдзельнікам экстрэмісцкага канала, двойчы размясціла абразлівыя каментары пад публікацыямі ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі.
Бо яна ўжо была судзімая, прысуд пакінулі такім жа — ён паглынуў менш строгі прысуд суда Цэнтральнага раёна Менска.
Была затрыманая разам з мужам Аляксандрам Лычаўкам. Сняжана раней працавала ў TUT.BY, цяпер-у Onliner. Аляксандр — Менскі краязнаўца і журналіст, які, па сцвярджэнні сілавікоў, супрацоўнічаў з The Village.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.