Затрымана 4 красавіка 2022 года па справе «рэйкавых партызан», пасля таго як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.
У прапагандысцкім фільме на «БТ» паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад'едуць да мяжы. Канчаткова ёй прад'явілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 371 КК-наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, учыненае арганізаванай групай.
03.05.2024 вызваленапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
14.05.2022
На 10.05.2022 получила только три письма от сына, хотя друзьями родственниками отправлены десятки писем и открыток.
14 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Брэст 97%" розныя карыстальнікі рабілі рэпосты, а таксама публікавалі ад свайго імя адзін і той жа тэкст. Гэтыя паведамленні былі пра камандзіра АМАП УУС Брэстаблвыканкама Максіма Міховіча. Такі ж тэкст выклала і 16-гадовая на той момант Марыя Рой.
Асуджаная па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса: 24.23 ч.1 (50 б.в.) і 24.3 (50 б.в.). Па версіі следства, знаходзячыся ў грамадскім месцы - ля праезнай часткі дарогі побач з домам №133 па пр-це пераможцаў у г.Мінску, у прысутнасці іншых асоб, публічна абразіла прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паказаўшы рукой у яго бок абразлівы жэст, які на аснове прынятых у грамадстве правіл з'яўляецца непрыстойным.
Пенсіянерка, 81 год, з інваліднасцю 2-ой групы. Ала паспрачалася з камунальнікамі, калі выкідвала смецце. Гэта запісалі і выклалі ў Цік-ток. З матэрыялаў справы: " Няўмоева Ала Фёдараўна, маючы намер на здзяйсненне злачынства супраць парадку кіравання, у красавіку 2021 года публічна ў дзённы час, ... у прысутнасці іншых асоб публічна і наўмысна выказала ў вуснай форме, якія маюць негатыўную ацэнку Лукашэнку і ненарматыўнай форме фразы, якія абразілі гонар і годнасць..."
Былая настаўніца з Хойнікаў абвінавачвалася ў тым, што зняла на відэа перамяшчэнне калоны ваеннай тэхнікі, а затым адправіла запіс у telegram-канал «Беларускі Гаюн».
Вырак суда 06.12.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Была затрымана 6 красавіка 2022 года ў Гродне і асуджана за ўдзел у акцыях пратэсту. У 2020 годзе яе сын быў збіты супрацоўнікамі АМАП. Іна працавала загадчыцай гарадзенскай кавярні «Хотфікс» і была звольненая за сваю грамадзянскую пазіцыю.
Вырак суда 26.07.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.