Мастак-ілюстратар, які «ўдзельнічаў у стварэнні пратэстных стыкераў», па паведамленні праўладных тэлеграм- каналаў. У «пакаяным» відэа затрыманы кажа, што працуе ў кампаніі Vizor Games. Ён дадае, што прычынай затрымання стаў «удзел у акцыях у 2020 годзе» і «удзел у стварэнні пратэстных стыкераў, якія распальваюць варожасць». Пра якія стыкеры ідзе гаворка, не ўдакладняецца, але аўтары праўладнага канала размясцілі ў пасце спасылку на навіну аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» стыкерпакаў Luka і Sasha 3%.
Вырак суда 06.02.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы за тое, што каля Пінска ездзіў на машыне і глядзеў на размяшчэнне вайсковых часцей. Як сцвярджае следства, Антон адправіў гэтыя звесткі ў беларускі тэлеграм-канал і некаму ва Украіну.
Судзілі Антона за выдадзеную “гастайну”. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці таго, як прайшло паседжанне, невядомыя.
У лістападзе 2024 г. выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну.
Хлопец вучыўся на 1-м курсе, але пасля 24 лютага гэтага года, паводле яго прызнання на судзе, стаў менш цікавіцца вучобай. І стаў шукаць варыянты, як дапамагчы ўкраінскаму боку перамагчы.
На судовым допыце хлопец выклаў сваю версію: ён вырашыў патрапіць ва Украіну, каб аказаць любую дапамогу, якая можа спатрэбіцца. Але прыярытэт у дапамозе быў бы такі: у першую чаргу медыцынская, потым лагістычная, тэхнічная.
У Бабруйску 6 чэрвеня 2023 г. над хлопцам прайшоў суд па ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
Быў вызвалены ў канцы траўня 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 23.08.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 18.11.2022
невядома.
Вырак суда 12.06.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Жыхар Віцебску, затрыманы за рэпосты ў сацыяльных сетках. Суд закрыты, сваякоў у маладога чалавека няма. Вядома, што яму каля 30 гадоў, ён з'яжджаў на заробкі, у Беларусі яго затрымалі па вяртанні. Праз тры дні пасля затрымання памерла ягоная маці. Больш сваякоў не засталося.
19-гадовы хлопец асуджаны за паведамленні ў тэлеграм-чатах, якія пакінуў сёлета ў лютым. Як мяркуецца, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую ўзброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Увесну 2026 г. стала вядома , што над Іллю перавялі на турэмны рэжым да канца тэрміна.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
Вырак суда 30.08.2022
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.