Быў асуджаны за каментар, які ўтрымлівае слова: дзярмо і рэпост відэа з тэлеканала Дождж, дзе Зміцер Шчыгельскі і вядучая канала абмяркоўвалі дыягназ «мазаічная псіхапатыя» ў Лукашэнкі А.Г.
26.09.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены вясной 2024 года , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 09.08.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
35-гадовага Міхаіла абвінавачвалі ў тым, што 9 жніўня 2021 года ў 23:19 у тэлеграм-чаце "Рэальная Беларусь Чат" той напісаў публічную абразу пра Валянціна Пашкевіча, а менавіта выкарыстаў слова "дэбіл".
Па падліках праваабаронцаўвызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вядома, што Адаську затрымалі ў пачатку траўня 2023 года, склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (выраб, распаўсюджванне або захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і прысудзілі адміністрацыйны арышт. На волю ён пасля арышту не выйшаў.
Жонка Анатоля Анатольевіча Баговіка, былога выканаўчага дырэктара "Беларусбанка". Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У Багавікоў на ўтрыманні двое дзяцей.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю ў 2025 годзе.
Вырак суда 09.08.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
24.01.23 была затрымана дома ў прысутнасці дзяцей за ўдзел у маршы ў г.Фаніпаль 14.08.20. У віну ставілася тое, што Дыяна ішла з белым шарам і наступіла на праезную частку. У чэрвені пасля перадачы справы ў суд, яго вярнулі з патрабаваннем узбудзіць па арт. 368, хоць да гэтага следства не выявіла складу злачынства па гэтым артыкуле.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.