Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіль з'яўляўся таксама членам Каардынацыйнай рады.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
Былы палітвязень Юры Зянковіч распавёў , што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам. Ён адзначыў, што вельмі паважае Васіля як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека, які не зламаўся і трымаецца мужна: "Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго прымянялі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва гвалту".
У СІЗА ў Васіля пачаліся праблемы са здароўем. Верамейчык скардзіўся на сімптомы, якія паказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі. У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць гэты тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне - узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі аж чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол. Ёсць падазрэнне , што Васіль перажыў інфаркт
Па словах жонкі Васіля, у пачатку чэрвеня 2026 года яго мусілі перавесці ў шпіталь пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і зусім у ПКТ.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Зміцер да 2011 года працаваў на пасадзе камандзіра ўзвода Кобрынскага аддзела дэпартамента аховы і з'яўляўся капітанам міліцыі. Жанаты, ёсць дачка. У лістападзе 2012 года Брэсцкі міжгарнізонны ваенны суд прыгаварыў Ператолчына да 3,5 гадоў калоніі з адтэрміноўкай на тры гады па артыкуле аб махлярстве (ч. 3 арт. 209 КК). Яго пазбавілі звання капітана міліцыі. Пасля гэтага ён працаваў ліцейшчыкам на «Палессі» і спецыялістам у «Дабраноме».
Быў асуджаны ў Брэсцкім абласным судзе па ч. 1 ст. 356 КК (здрада дзяржаве (У рэдакцыі Закона ад 09.01.2019) і ч. 2 арт. 406 КК (неданясенне аб злачынстве).
Максіма паказалі ў прапагандысцкім фільме, здымкі праводзіліся ў турме.
Вясной 2022 года ўступіў у добраахвотніцкі полк Каліноўскага, які быў сфарміраваны ў лютым таго ж года з мэтай абароны Украіны ад расійскага ўварвання.
Па дадзеных праўладнага тэлеканала, Ралько ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.
У пачатку 2024-га Ралько звольніўся з Палка і вярнуўся ў Варшаву. Пачаў вывучаць тэсціраванне ў IT, хадзіў на акцыі пратэсту, працаваў ахоўнікам у «Бядронцы». Ён атрымаў статус дадатковай абароны. Праз пару месяцаў пасля вяртання з Украіны ў Польшчу Максім пасварыўся з сябрамі і знік. Аднаго з іх ён абвінаваціў у шпіянажы. Потым выйшаў на сувязь у траўні 2024 года. Максім паведаміў, што збег з лагера для бежанцаў і пакінуў усе дакументы, у тым ліку пашпарт.
Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод.
Аляксандра называлі "легендай Веткаўскага музея", "любімым экскурсаводам". Ён захапляўся краязнаўствам яшчэ з юнацтва, любіў бываць у экспедыцыях і збіраць старажытныя рэчы. Некаторыя нават выкупляў за ўласныя грошы. У апошні час Аляксандр не працаваў у музеі. Яго забралі ў войска ў канцы 2022 года, а пасля службы ў музей не вяртаўся. Паводле звестак "Флагштока", незадоўга да затрымання Аляксандр паспеў папрацаваць на дзяржаўным тэлебачанні. Да гэтага ён не раз даваў каментары дзяржаўнай прэсе.
3 мая 2024 года Аляксандр прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Ірыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года па справе "дваровых чатаў".
Вядома, што Ірына Якаўлева - актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Працавала бухгалтарам.
29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" дваровую кааліцыю "Ордэн", у якую ўваходзяць дваровыя чаты "Злыя кіпцікі", "Сухарава", "Сеніца2.0", "Салідарнасць", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны" "Суседзі".
Згодна з ведамствам, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амелян, Вольга Няхайчык, Канстанцін Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух. Праз некалькі дзён па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманні па гэтай справе.
Вядома, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу расследуюць справу ў дачыненні да асоб, якія нібыта былі датычныя да тэлеграм-чата «партызаны Наваградка». Супраць іх заведзены крымінальныя справы па артыкуле экстрэмізм. З усіх, каго дапытвалі па справе, бяруць падпіску аб неразгалошваньні.
СМІ паведамляюць , што па меншай меры шасцёра чалавек сярод тых, каго сілавікі затрымалі 15 дзён таму, не выйшлі пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, у тым ліку Таццяну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вольга была затрымана за аказанне дапамогі палітычным зняволеным, а менавіта за адпраўку ім пасылак. Яе прызналі вінаватай у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Была затрымана разам са сваім мужам Андрэем Селянінавым 31 кастрычніка 2024 года і змешчана пад варту за " актыўны ўдзел у групавых дзеяннях , якія груба парушаюць грамадскі парадак" .
Яўген быў асуджаны па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
