Ірына Іванаўна Якаўлева
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 2
У зняволенні: 636 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа дваровых чатаў
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 28.03.1968
Адрас для лістоў: СІЗА №1 Навадворскі с/с, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць 223016
Даслаць інфармацыю

Ірыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года па справе "дваровых чатаў".

Вядома, што Ірына Якаўлева - актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Працавала бухгалтарам.

29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" дваровую кааліцыю "Ордэн", у якую ўваходзяць дваровыя чаты "Злыя кіпцікі", "Сухарава", "Сеніца2.0", "Салідарнасць", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны" "Суседзі".

Згодна з ведамствам, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амелян, Вольга Няхайчык, Канстанцін Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух. Праз некалькі дзён па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманні па гэтай справе.

Вырак суда 19.03.2026
8 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0