Судовае паседжанне затрымалася з прычыны таго, што Каласкова паведаміла па тэлефоне свайму абаронцу, што затрымліваецца, бо едзе з Крычава. Праз паўдня чакання памочнік пракурора звярнуўся да суддзі з прапановай у сувязі з няяўкай падсуднай змяніць ёй меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на зняволенне пад варту і абвяшчэнне яе. у вышук.
07.02.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту. Аляксандра працавала ў РЦАПКСІК у Ратамцы, асноўнае месца працы РУП "Інстытут эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М. Вышалескага".
была затрыманая 21 кастрычніка 2021 году і да сярэдзіны снежня ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ у межах крымінальнай справы аб тэрарызме. Потым абвінавачванне перакваліфікавалі на арт. 342 КК РБ. На судзе выявілася, што тэрмін утрымання ў СІЗА КДБ не будзе залічаны. Тэрмін адбыцця пакарання лічыцца з 16 снежня 2021 году.
20.02.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле матэрыялаў справы Гаўрылаў у студзені 2021 года набыў і даў двум знаёмым - Таццяне і Алегу Бірулям - аэразольныя балоны з фарбай. Пасля чаго апошнія са студзеня па люты 2021 года наносілі на розныя аб'екты інфраструктуры Салігорска надпісы і малюнкі, "ажыццяўляючы іх псаванне". Яны ж нанеслі на сцяну аднаго з дамоў надпіс у дачыненні да Лукашэнкі, «у якім абвінавацілі яго ў асабліва цяжкім злачынстве, гэта значыць здзейснілі паклёп».
Потым абвінавачаныя са жніўня па снежань 2021 года распаўсюджвалі на тэрыторыі Салігорска ўлёткі і іншую друкаваную прадукцыю . Змест гэтых улётак нібыта быў накіраваны на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці.
У канцы зімы 2024 года стала вядома, што Таццяну пераводзілі ў турму ў Жодзіна.
Вырак суда 12.12.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
За каментары ў Telegram-канале. Пацярпелымі выступілі старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько (адзіны, хто не заявіў пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды), міліцыянты АМАП Гарадзенскага УУС Дар'я Бандарчук і Марыя Мазуркевіч, начальнік ППС Ваўкавы Ваўкавыскага РАУС Віталь Асоцкі. Усяго пацярпелыя ацанілі свае маральныя пакуты на 5000 рублёў - пры гэтым абвінавачаная мае пенсію ў 500 рублёў. Жанчына ў апошнім слове сказала, што пазбаўленне волі стане для яе "смяротным прысудам", аднак суддзя Андрэй Талочка прызначыў ёй 2,5 гады калоніі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.