26.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
16.08.2024 адбудзецца суд "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу." Аляксандру могуць замяніць пакаранне на абмежаванні волі з накіраваннем або на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 06.02.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
На судзе Станіслаў віну прызнаў. Ён расказаў, што разам са сваім знаёмым прынялі ўдзел у маршы па праспекце Незалежнасці, у групе грамадзян публічна выкрыквалі лозунгі, выкарыстоўваючы пратэстную сімволіку і жэсты рукамі. Пры гэтым ажыццяўляючы блакіроўку руху транспарту шляхам выхаду з іншымі грамадзянамі на палосы руху праезнай часткі.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, Семяненю ідэнтыфікавалі па фота ў тэлефоне знаёмага, які дасталі ў яго падчас ператрусу.
Да суда Семяненя быў пад закладам у памеры 11 100 рублёў.
Вырак суда 02.02.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.